«Канфедэрацкая» — сінагога ў Пінску, размешчаная па адрасе вул. Кірава, 10А. Выходзіла галоўным фасадам на вул. Пахілую (раней — Школьны завулак), якая не захаваласяішла ад вул. Каралінскай (цяпер — вул. Іркуцка-Пінскай дывізіі) да вул. Альбрэхтаўскай (цяпер — вул. Кірава). Упершыню сінагога згадваецца напачатку XIX ст. У 1889 г. перабудавана з цэглы з паўночнага боку Вялікай Каралінскай сінагогі. Будынак выкарыстоўваўся ў 1944—2000 гг. гідрамеліяратыўным тэхнікумам. З 2000 г. належаць пінскай яўрэйскай абшчыне.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сінагогі Пінска Катэгорыя:Вуліца Кірава (Пінск) Катэгорыя:1889 год у Беларусі