Верацея — рака ў Чашніцкім і Бешанковіцкім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ула (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 11,9 км, у тым ліку 11 км у Бешанковіцкім раёне. Выцякае з возера Краснае за 0,8 км на захад ад паўночнай ускраіны вёскі Дзямідавічы Чашніцкага раёна, вусце за 0,8 км на ўсход ад вёскі Жалезкі Бешанковіцкага раёна. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Чашніцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Улы