Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах — дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Гісторыя 1922 — заалагічная падсекцыя Інстытута беларускай культуры 1928 — кафедра заалогіі і заалагічны музей Беларускай акадэміі навук 1932 — Інстытут біялогіі Беларускай акадэміі навук 1958 — Аддзел заалогіі і паразіталогіі Акадэміі навук БССР 1980 — Інстытут заалогіі Акадэміі навук БССР 1991 — Інстытут заалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2007 — Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах
Асноўныя кірункі даследаванняў вывучэнне механізмаў фарміравання біялагічнай разнастайнасці жывёльнага свету ва ўмовах нарастання антрапагеннай нагрузкі на прыродныя комплексы; распрацоўка прынцыпаў і метадаў вядзення экалагічнага маніторынгу; навуковае абгрунтаванне развіцця і расшырэння сеткі ахоўных прыродных тэрыторый; вядзенне Чырвонай кнігі рэдкіх і знікаючых відаў жывёл
Вынікі даследаванняў Распрацаваны метадычныя асновы, прынцыпы складання і прагноз стану і дынамікі жывёльнага свету, канцэпцыя для планавання рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў найбольш значных відаў і груп паляўнічай фауны, рыбных запасаў вялікіх азёр Беларусі і ахове рэдкіх і знікаючых відаў рыб, рэканструкцыя фауны і акліматызацыя гідрабіёнтаў у падагрэтых водах энергетычных аб’ектаў, меры па барацьбе з узбуджальнікамі паразітозаў і пераносчыкамі каранцінных і асабліва небяспечных захворванняў на тэрыторыі Беларусі.
Структура
Юрыдычныя асобы Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Інстытут лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Структурныя адзінкі Сектар запаведнай справы Сектар міжнароднага супрацоўніцтва і суправаджэння прыродаахоўных канвенцый Сектар маніторынгу і кадастру жывёльнага свету Сектар экалагічнай ацэнкі пераўтварэнняў навакольнага асяроддзя Лабараторыя малекулярнай заалогіі Лабараторыя іхтыялогіі Лабараторыя папуляцыйнай экалогіі наземных пазваночных і кіравання біярэсурсамі Лабараторыя гідрабіялогіі Лабараторыя інструментальнай дыягностыкі прыродных сістэм і аб’ектаў Лабараторыя паразіталогіі Лабараторыя арніталогіі Лабараторыя наземных безпазваночных жывёл Цэнтр па інвазіўных відах Цэнтр даследаванняў прыроднай біяразнастайнасці
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Афіцыйная старонка ўстановы
Катэгорыя:З’явіліся ў 1922 годзе