Нахімаўскае () — сяло ў Холм-Жыркоўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Лехмінскага сельскага паселішча.
Гісторыя Першыя згадкі адносяцца да 1624 года. Аднак, на гэтай тэрыторыі і раней знаходзілася старажытнае паселішча, якое называлася ў крыніцах Загроб’ем, або Загробскім станам. Яно існавала яшчэ да таго, як Смаленскія землі ўвайшлі ў склад ВКЛ, і па памеры супастаўна з горадам. На тэрыторыі паселішча знаходзіліся 5 цэркваў, мноства кузняў, мылаварная і палатняная фабрыкі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны сяло было акупавана гітлераўскімі войскамі ў кастрычніку 1941 года, вызвалена ў сакавіку 1943 годаОсвобождение Смоленщины./Энциклопедия Смоленской области .
Да 1952 года сяло называлася Валачок, пераназвана ў гонар 150-годдзя з дня нараджэння Нахімава П. С. - знакамітага Расійскага адмірала, які часта бываў у гэтым сяле ў доме свайго хроснага бацькі і дзядзькі Нахімава Н. Н. Па некаторых дадзеных будучы адмірал, пасля смерці бацькоў, жыў тут да ад'езду ў Санкт-Пецярбург і больш ужо не вяртаўся.
У 2004—2019 гадах у складзе Нахімаўскага сельскага паселішча.
Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты Холм-Жыркоўскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Расіі