Венкатраман Рамакрышнан (; ; ) — амерыканскі і брытанскі вучоны-біяхімік індыйскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2009 года сумесна з Томасам Стэйцэм і Адай Ёнат «за даследаванні структуры і функцыі рыбасомы».

Рыцар-бакалаўр з 2012 года. З 2015 па 2020 год з’яўляўся прэзідэнтам Лонданскага каралеўскага таварыства (член з 2003 года)Sir Venki Ramakrishnan confirmed as President Elect of the Royal Society, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2004)Venki Ramakrishnan, Леапальдзіны (2010) і Амерыканскага філасофскага таварыства (2020The American Philosophical Society Welcomes New Members for 2020), замежны член Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук (2009).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Чыдамбарам, штат Тамілнад, Індыя у сям’і вучоных-біяхімікаў. Ва ўзросце трох гадоў пераехаў з сям’ёй у Вадодара, штат Гуджарат, дзе яго бацькі працавалі ў мясцовым універсітэце. Адукацыю атрымаў у сярэдняй школе пры манастыры Ісуса і Марыі і затым у тым жа універсітэце, атрымаўшы ступень бакалаўра ў 1971 годзе, хоць раней беспаспяхова спрабаваў паступіць у Індыйскі інстытут тэхналогіі і хрысціянскі Медыцынскі каледж.

У 1971—1976 гадах працягваў навучанне ў ЗША, атрымаў ступень доктара філасофіі па фізіцы ва Універсітэце Агая, а затым яшчэ два гады вывучаў біялогію ў Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Дыега.

З рыбасомамі пачаў працаваць у якасці пастдоку Пітэра Мура ў Ельскім універсітэце. Пасля заканчэння стажыроўкі не змог знайсці працу ў штаце прыкладна 50 амерыканскіх універсітэтаў, куды падаваў заявы, і паступіў у штат Брукхейвенскай нацыянальнай лабараторыі, дзе працягваў вывучаць рыбасомы ў 1983—1995 гадах. У 1995 годзе атрымаў месца прафесара біяхіміі ва Універсітэце Юты, а з 1999 года працуе ў лабараторыі малекулярнай біялогіі ў Кембрыджскім універсітэце, дзе раней пабываў з рабочым візітам у 1991—1992 гадах.

Член Еўрапейскай арганізацыі малекульнай біялогіі з 2002 года.

Узнагароды

Стыпендыя Гуггенхайма (1991) (2007) , Федэрацыя еўрапейскіх біяхімічных таварыстваў (2007) Біяхімічнага таварыства Вялікабрытаніі (2008) Нобелеўская прэмія па хіміі (2009) Падме Вібхушан (2010) Лекцыя імя Бернала, Біркбек-каледж (2015) , (2017)

Спасылкі

Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта Петров П. Нобелевская премия по химии — 2009 // «Элементы», 14.10.2009

Катэгорыя:Прэзідэнты Каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены Леапальдзіны Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Члены Амерыканскага філасофскага таварыства Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта Катэгорыя:Малекулярныя біёлагі Катэгорыя:Рыцары-бакалаўры Катэгорыя:Выпускнікі Універсітэта Агая