Дом купца Брэйдо — будынак гістарычным цэнтры Полацка, размешчаны па праспекце Францыска Скарыны, 9 (да 2009 года па пр. Карла Маркса), на рагу з вул. Энгельса. Пабудаваны ў канцы XIX — пачатку ХХ ст. у стылі мадэрн.
У 1918 г. прыватны дом купца Мендаля Іцкавіча Брэйдо. На першым паверсе знаходзілася аптэка для яўрэяў. У перыяд акупацыі ў будынку размяшчалася палявая кнігарня.
Шмат гадоў да самай Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. у будынку размяшчаўся Полацкі райвыканкам са сваімі аддзеламі. На трэцім паверсе на рагу дома была збудаваная пажарная вежа, якая стаяла да 1927 г., пакуль не збудавалі будынак пажарнай службы з вежай, скарыстаўшы памяшканні махоркавай фабрыкі Рыўліна.
У 2000-я гг. у будынку месціліся крамы «Ювеліргандлю» і «Вайсковая кніга».
Спасылкі
Катэгорыя:Праспект Францыска Скарыны (Полацк) Катэгорыя:Жылыя будынкі Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Полацка ў стылі мадэрн Катэгорыя:Вуліца Энгельса (Полацк) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Полацка