Во́лка — рака ў Слуцкім і Капыльскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Морач (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі складае 35 кіламетраў. Плошча вадазбору — 250 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Пачынаецца каля вёскі Славіна ў Слуцкім раёне, далей цячэ ў Капыльскім раёне па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Упадае ў Морач за 7 кіламетраў вышэй вёскі Вялікі Рожан. Даліна невыразная, месцамі скрынкападобная або трапецападобная, шырынёй 2—3 кіламетры. Абалона двухбаковая, шырынёй 0,5—3 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае; шырыня яго 3—8 м. На рацэ плаціны і сажалкі каля вёсак Ракіні (плошча 3 га) і Садавічы (плошча 10 га).
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Слуцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Капыльскага раёна Катэгорыя:Басейн Случы (прыток Прыпяці)