«Чалавек-павук: Вяртанне дадому» () — амерыканскі фантастычны фільм 2017 года пра супергероя коміксаў кампаніі Marvel Comics Чалавека-павука. З’яўляецца другім перазапускам серыі фільмаў пра гэтага персанажа, першай часткай трылогіі пра Чалавека-павука ад рэжысёра Джона Уотса, а таксама 16-й па ліку карцінай ў кінематаграфічным сусвеце Marvel.
Галоўныя ролі ў фільме сыгралі Том Холанд (Пітэр Паркер), Майкл Кітан (Сцярвятнік), Джон Фаўра (Хэпі Хоган), Зендая (ЭмДжэй), Марыса Тамей (Мэй Паркер), Роберт Даўні-мал. (Тоні Старк).
Сюжэт Пасля сустрэчы з камандай Мсціўцаў Пітэр Паркер вяртаецца дадому і спрабуе жыць звычайным жыццём пад апекай цёткі Мэй. Але зараз за Пітэрам даглядае хтосьці яшчэ. Тоні Старк бачыў Чалавека-Павука ў дзеянні і павінен стаць яго настаўнікам. Калі новы злыдзень Сцярвятнік пагражае знішчыць усё, што дорага Пітэру, прыходзіць час паказаць усім, што такое сапраўдны супергерой.
Спасылкі
Катэгорыя:Чалавек-павук Катэгорыя:Фільмы кінематаграфічнага сусвету Marvel Катэгорыя:Фільмы ЗША 2017 года Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Майкл Джакіна Катэгорыя:Фільмы Джона Уотса