Дыльбат — горад у старажытнай Месапатаміі. У нашы дні атаесамляецца з помнікам археалогіі Тэль-аль-Дэйлам у Іраку.
Гісторыя Хаця Дыльбат болей вядомы па запісам 2 — 1 тысячагоддзяў да н. э., археалагічныя раскопкі паказалі, што ён узнік каля 2700 г. да н. э. Яго першымі жыхарамі былі шумеры, якія пазней у выніку асіміляцыі сталі размаўляць на акадскай мове. Заступнікам горада лічыўся бог Ураш, відавочна мясцовы аналаг бога Ана.
Дыльбат узгадваўся ў эпасе пра Гільгамеша. У кодэксе Хамурапі ён названы горадам, адкуль у Вавілон прывозілі ячмень.
Археалогія Два вялікія курганы Тэль-аль-Дэйлам былі вядомы асірыялагам з XIX ст. У пачатку XX ст. у іх быў знойдзены скарб, які ўтрымоўваў гліняныя клінапісныя таблеткі. Першая з іх была перакладзена і апублікавана ў 1907 г. Да 1978 г. вучоным было вядома болей за 1000 таблетак з Дыльбата. Пераважна гэта былі юрыдычныя і эканамічныя запісы. Археалагічныя раскопкі былі арганізаваны толькі ў 1989 г. амерыканскім археолагам Дж. А. Армстрангам. Яны паказалі, што горад быў заснаваны ў 3 тысячагоддзі да н. э. і праіснаваў да канца эпохі Сасанідаў.
Літаратура Goddeeris, A. Economy and Society in Northern Babylonia in the Early Old Babylonian Period (ca. 2000-1800 BC) — Leuven, Paris, Sterling, 2002 ISBN 90-429-1123-9
Спасылкі Haider Almamori and Alexa Bartelmus New Light on Dilbat: Kassite Building Activities on the Uraš Temple “E-Ibbi-Anum” in Tell alDeylam J. Ur, Patterns of Settlement in Sumer and Akkad
Катэгорыя:Гарады Шумера Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Іраку