Меш-кі-аг-гашэр () — міфічны заснавальнік першай дынастыі шумерскага горада Урука.
Імя Меш-кі-аг-гашэра ўнесена ў спіс валадароў Шумера, дзе паведамляецца, што ён быў жрацом і кіраваў 324 гады. Згодна са спісам, бацькам першага валадара з’яўляўся бог сонца Уту.
У адрозненне ад сваіх знакамітых пераемнікаў, накшталт Энмеркара, Лугальбанды і Гільгамеша, Меш-кі-аг-гашэр не быў эпічным героем, яго імя адсутнічае ў шумерскім фальклоры.
I дынастыя УрукаПапярэднік:—Валадар УрукаКанец 4 тысячагоддзя да н. э. або пачатак 3 тысячагоддзя да н. э.Пераемнік:Энмеркар
Літаратура Bertman, S. Handbook to Life in Ancient Mesopotamia. — Oxford, New York: Oxford University Press, 2003. ISBN 978-019-518364-1
Катэгорыя:Шумерская міфалогія Катэгорыя:Міфічныя доўгажыхары Катэгорыя:Урук