Вужанка — рака ў Капыльскім і Слуцкім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Лакнея (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 21 км (11 км з іх у Капыльскім раёне)Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . Плошча вадазбору 92 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 м/км.

Пачынаецца на ўсходзе ад аграгарадка Грозава Капыльскага раёна, цячэ па раўніне, якая атачае Капыльскую граду. Упадае ў Лакнею (прыток Случы) прыкладна за 1,6 км у напрамку на ўсход ад вёскі Знамя Слуцкага раёна. На працягу 14 км рэчышча каналізаванае. На рацэ каля вёсак Гарнастайлава і Барок створаныя 2 сажалкі (плошча адпаведна 6,9 га і 47 га).

Літаратура

Ліст карты N-35-103. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Случы (прыток Прыпяці) Катэгорыя:Рэкі Слуцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Капыльскага раёна