Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне «Хімічныя прадукты і тэхналогіі» — навукова-вытворчае аб'яднанне ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Дзейнасць Мэта дзейнасці аб'яднання - ажыццяўленне навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў галіне хіміі і хімічных тэхналогій, стварэнне новых навукаёмістых відаў прадукцыі па замацаваных за ўдзельнікамі аб'яднання напрамках навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці. Стратэгічна дзейнасць аб'яднання арыентавана на навукова-тэхналагічнае суправаджэнне работы прадпрыемстваў па вытворчасці мінеральных угнаенняў, функцыянальных палімерных матэрыялаў, прадуктаў малатанажнай хіміі, цеснае ўзаемадзеянне з арганізацыямі міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, міністэрства транспарту і камунікацый па пытаннях хімізацыі грамадзянскага і дарожнага будаўніцтва.
Структура Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі Таварыства з дадатковай адказнасцю «Хімаўтадарсэрвіс» Унітарнае прадпрыества «БЕЛУНІВЕРСАЛПРАДУКТ» Замежнае інжынірынгавае ўнітарнае прадпрыемства «Экабана»
Катэгорыя:З’явіліся ў 2007 годзе Катэгорыя:Інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Вуліца Сурганава (Мінск)