Серкаві́цкі шклозавод — колішняе прадпрыемства, якое дзейнічала ў 1897—1925 гадах ва ўрочышчы Серкавіца Аршанскага павета (сучасны аграгарадок Серкавіцы ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі).

Шклозавод вырабляў паўбелае ліставое шкло і бутэлькі. У 1910 годзе працавалі 297 рабочых. Было выраблена 10 тысяч скрынак шкла. У 1913 годзе на завадзе меліся 5 паравых рухавікоў і 2 паравыя катлы.

Літаратура

Спасылкі Гаспадарка Беларусі ў час грамадзянскай вайны

Катэгорыя:Колішнія прадпрыемствы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Аршанскі павет (Расійская імперыя) Катэгорыя:З’явіліся ў 1897 годзе Катэгорыя:1897 год у Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1925 годзе Катэгорыя:Гісторыя Талачынскага раёна Катэгорыя:Эканоміка Талачынскага раёна Катэгорыя:Серкавіцы Катэгорыя:Гуты Беларусі