«Rubber Soul» ― шосты студыйны альбом гурта «The Beatles», выпушчаны 3 снежня 1965 года. Альбом быў запісаны ўсяго толькі за чатыры тыдні, паспех быў абумоўлены жаданнем паспець выдаць альбом да калядных свят. Па меркаванні шматлікіх музыказнаўцаў, менавіта з альбома «Rubber Soul» у творчасці гурта пачаліся карэнныя змены, якія прывялі да развіцця мноства незвычайных субплыняў у рок-музыцы. Напрыклад, у песні «Norwegian Wood (This Bird Has Flown)» Джордж Харысан упершыню выкарыстоўваў індыйскі інструмент сітар, што пазней прывяло да нараджэння ― разнавіднасці рок-музыкі, у якой ключавую ролю граюць індыйскія інструменты.

Назва альбома была натхнёная тэрмінам «», які спадабаўся Полу Мак-Картні.

Тэхнічныя новаўвядзенні У альбоме Rubber Soul музыканты The Beatles упершыню запісалі песні, якія выконваліся на сцэне з вялікай цяжкасцю праз сваю тэхнічную складанасць. Найяскравейшым прыкладам стала песня Nowhere Man, у запісе якой выкарыстоўвалася шматразовае накладанне вакалу — на канцэртах «Nowhere Man» гучала нашмат прасцей, чым у альбоме.

На Rubber Soul упершыню за ўвесь час існавання Beatles кожны ўдзельнік гурта зрабіў свой унёсак у якасці аўтара або сааўтара песні. Большая частка песень была традыцыйна напісана Джонам Ленанам і Полам Мак-Картні, аднак упершыню ў ролі кампазітара паспрабаваў сябе Рынга Стар, які напісаў разам з Ленанам і Мак-Картні песню «What Goes On». Джордж Харысан напісаў для альбома песні «Think for Yourself» і «If I Needed Someone», якія прадэманстравалі рост таленту Харысана як кампазітара.

Паводле многіх крытыкаў, альбом быў выкананы на значна вышэйшым мастацкім узроўні, чым усе іх папярэднія работы. Пачынаючы з Rubber Soul, ранняе гучанне The Beatles усе болей саступала складанейшым электронным аранжыроўкам. Сітар, выкарыстаны Харысанам на «Norwegian Wood», таксама пашырыў інструментальную базу гурта.

Што да лірыкі, то альбом таксама быў незвычайны для The Beatles. Тэмы ранняга кахання саступалі задуменнасці і сумненням. Больш вытанчаныя і нават часам негатыўныя вобразы змянілі ранейшыя напевы пра каханне накшталт «хлопчык-дзяўчынка». «Norwegian Wood» — найяскравейшы прыклад гэтага. «Drive My Car» — вясёлы сатырычны выпад у бок «жаночага сексізму». «Girl», «You Won’t See Me» і «I’m Looking Through You» таксама выражаюць эмацыйна складанейшыя, нешчаслівыя перажыванні герояў. «Nowhere Man» — першая песня гурта, у якой закранаецца не рамантычная тэма. І нарэшце, «Run for Your Life» упершыню дэманструе чорны гумар Джона Ленана, да якога ён быў заўсёды схільны.

У 2016 годзе Rubber Soul заняў 6-е месца ў апытанні чытачоў Rolling Stone «10 лепшых альбомаў, спрадзюсіраваных Джорджам Марцінам».

Агульная інфармацыя

Дата выпуску: 3 снежня 1965 (арыгінал на кружэлцы), 30 красавіка 1987 (CD-версія, перавыданне ў лічбавым фармаце).

Становішча ў брытанскім хіт-парадзе: 1-е месца на працягу 9 тыдняў запар з 25 снежня 1965. (CD-версія дасягнула 60-га месца ў 1987 годзе).

Вокладка Фота на вокладцы выглядае расцягнутым невыпадкова. Пол Мак-Картні распавядае гісторыю стварэння макета ў пятай частцы дакументальнага фільма «Анталогія». Фатограф Боб Фрымен паказваў гурту знятыя ім раней у доме Ленана фатаграфіі, праецыруючы слайды на кавалак кардону велічынёй з вокладку грампласцінкі. Калі ён паказваў фатаграфію, якая спадабалася «The Beatles», кардон заваліўся назад, і выява расцягнулася. Гурту вельмі спадабаўся гэты няхітры эфект, і вырашана было надрукаваць фатаграфію менавіта такім чынам.

У 2011 годзе вокладка альбома заняла 38-е месца ў спісе лепшых вокладак альбомаў усіх часоў паводле чытачоў інтэрнет-выдання Music Radar.

Спіс кампазіцый Музыка і словы ўсіх песень, за выключэннем адзначаных, напісаны дуэтам Ленан — Мак-Картні.

Выданне ў Вялікабрытаніі «Drive My Car» — 2:25 «Norwegian Wood (This Bird Has Flown)» — 2:01 «You Won’t See Me» — 3:18 «Nowhere Man» — 2:40 «Think for Yourself» (Джордж Харысан) — 2:16 «The Word» — 2:41 «Michelle» — 2:33 «What Goes On» (Ленан/Мак-Картні//Стар) — 2:47 «Girl» — 2:30 «I’m Looking Through You» — 2:23 «In My Life» — 2:24 «Wait» — 2:12 «If I Needed Someone» (Джордж Харысан) — 2:20 «Run for Your Life» — 2:18

Выданне ў ЗША «I’ve Just Seen a Face» «Norwegian Wood (This Bird Has Flown)» «You Won’t See Me» «Think for Yourself» (Харысан) «The Word» «Michelle» «It’s Only Love» «Girl» «I’m Looking Through You» «In My Life» «Wait» «Run for Your Life»

Удзельнікі запісу Джон Ленан: гітары, вакал і іншыя інструменты Пол Мак-Картні: бас-гітара, гітары, фартэпіяна, вакал і іншыя інструменты Джордж Харысан: гітары, сітар, вакал і іншыя інструменты Рынга Стар: барабаны, ударныя, вакал і іншыя інструменты Джордж Марцін: прадзюсар, фартэпіяна, фісгармонія Мэл Эванс: арган Хаманда

Зноскі

Спасылкі Тэматычныя артыкулы ў электронных выданнях:

Катэгорыя:Альбомы 1965 года Катэгорыя:Альбомы The Beatles