Бо́таніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Ботанічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Ботаніцкі (Стаработаніцкі) сельсавет у складзе Суражскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Суражскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці БССР. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пышнікоўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 22 снежня 1960 года скасаваны, тэрыторыя сельсавета далучана да Бабініцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: Буева, Жабенцяі, Казанава, Кашалёва, Клішава, Максюткі, Мяльны, Палудзеткі, Прузы і Пышнякі) і Суражскага пассавета (13 населеных пунктаў: Белікі, Ботанічы, Гара, Засценкі, Зэздрына, Краскі, Крупадзёры, Падмошша, Пенклавічы, Прысушына, Рыбакі, Трушчы і Шавуры)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924)..

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Віцебскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Суражскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе