Се́янец — маладая расліна, атрыманая з праростка насення звычайна ва ўмовах пладовага ці ляснога гадавальніка без перасадкі.
1—2-гадовыя сеянцы пладовых і дэкаратыўных раслін выкарыстоўваюць у якасці прышчэпаў для размнажэння сартоў. Часта іх называюць дзічкамі. Сеянцы лясных культур (1—3-гадовыя хвойных, 1—2-гадовыя лісцевых парод) выкарыстоўваюць як пасадачны матэрыял у лесаводстве.
Літаратура
Спасылкі Сеянцы и саженцы. В чём состоит отличие между сеянцами и саженцами? // Аgrostory.com
Катэгорыя:Антагенез Катэгорыя:Лесаводства Катэгорыя:Садаводства