Нагорна-Карабахская Рэспубліка ( — Լեռնային Ղարաբաղ Հանրապետություն), таксама Рэспубліка Арцах () — былая непрызнаная дзяржава. Існавала з 1991 года на Паўднёвым Каўказе ў межах Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці Азербайджанскай ССР і некалькіх прылеглых да яе раёнаў Азербайджанскай ССР. Спыніла існаванне з 1 студзеня 2024 года.
Гісторыя
10 снежня 1991 года армянскае насельніцтва тэрыторыі абвясціла незалежнасць ад Азербайджана і ўтварэнне Нагорна-Карабахскай Рэспублікі. 1992—1994 гады — Карабахская вайна. 2020 год — канфлікт у Нагорным Карабаху, у выніку якога НКР страціла значную частку тэрыторыі. 19—21 верасня 2023 года — пасля праведзенай узброенымі сіламі Азербайджана аперацыі, баявыя дзеянні спынены на ўмовах Азербайджана. 28 верасня 2023 года — прэзідэнт Арцаха Самвел Шахрамян падпісаў указ пра спыненне існавання Нагорна-Карабахскай Рэспублікі і роспуск усіх яе дзяржаўных устаноў і арганізацый з 1 студзеня 2024 года.
Палітычнае жыццё Нагорна-Карабахская Рэспубліка — прэзідэнцка-парламенцкая рэспубліка.
Кіраўнік дзяржавы — Прэзідэнт.
Выканаўчая ўлада належыць ураду на чале з Дзяржаўным міністрам.
Заканадаўчы орган — Нацыянальны Сход, 33 месцы.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Раёны НКР у 1994—2020 гадах 1 Шаўмянскі, 2 Мардакерцкі, 3 Аскеранскі, 4 Мартунінскі, 5 Гадруцкі, 6 Шушынскі, 7 Кашатагскі. Рознай заліўкай паказаны Суцэльны колер — тэрыторыі, якія належалі Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці (НКАВ). Гарызантальная штрыхоўка (2 і 4) — тэрыторыі, якія належалі НКАВ, але засталіся пад кантролем Азербайджана падчас Карабахскай вайны. Гарызантальная штрыхоўка (1) — тэрыторыі за межамі НКАВ, на якіх была абвешчана НКР, але засталіся пад кантролем Азербайджана падчас Карабахскай вайны. Вертыкальная штрыхоўка — тэрыторыі за межамі НКАВ, якія перайшлі пад кантроль НКР падчас Карабахскай вайны.
Адміністрацыйна Нагорна-Карабахская Рэспубліка была падзелена на 7 раёнаў і горад рэспубліканскага падпарадкавання (сталіца) — Сцепанакерт.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якія складаюць раёны — абшчыны.
НКР уключала ў сябе 10 гарадоў і 301 сельскіх населеных пунктаў.
Пасля канфлікту ў Нагорным Карабаху 2020 года Нагорна-Карабахская Рэспубліка захавала кантроль над сталіцай Сцепанакертам і 3 раёнамі: Мардакерцкім, Аскеранскім і Мартунінскім.
Агульная плошча 1991 год (дэкларатыўна) — ~5000 км² 1994—2020 гады (дэкларатыўна) — ~13 300 км² 1994—2020 гады (фактычна) — ~11 432 км² пасля 1 снежня 2020 года (фактычна) — ~3170 км²
Насельніцтва У 1990 годзе — 200 тыс. чалавек, у т.л. 76 % армяне, 23 % азербайджанцы, астатнія рускія і курды.
У 2015 годзе па папярэдніх даных перапісу складае — 150 932 чалавекі.
Пераважная большасць насельніцтва — вернікі Армянскай Апостальскай царквы.
Зноскі
Катэгорыя:Азербайджан