Готфрыд Эрнст Гродэк (Годфрыд Эрнэст Гроддэк, , ; 1762—1825, па іншых звестках 1826) — філолаг-класік нямецкага паходжання, спецыяліст па старажытных мовах, прафесар Віленскага ўніверсітэта.
Біяграфія Родам з Гданьска. Вучыўся ў Гётынгенскім універсітэце, які скончыў у 1786 годзе. Доктар філасофіі. Быў выхавальнікам, затым бібліятэкарам князя Чартарыйскага ды ўсходазнаўца і пісьменніка В. І. Сянкоўскага. Меў вялікі горб, што адбілася ва ўспамінах сучаснікаў аб ім.
Заняўшы ў 1804 годзе кафедру класічнай філалогіі Віленскага ўніверсітэта, выкладаў старажытнагрэчаскую і лацінскую мовы, антычную літаратуру. Член універсітэцкага цэнзурнага камітэта ў 1806—1814 гадах. Як вучоны і педагог аказаў вялікі ўплыў на фарміраванне поглядаў І. Лялевеля і філаматаў. Асабліва вядомы тым, што адхіліў магістарскую дысертацыю Адама Міцкевіча, — як мяркуюць, з-за неразборлівага почырку і арфаграфічных памылак.
Адначасова з 1804 года загадваў бібліятэкай універсітэта. Дзякуючы яму бібліятэка стала больш даступнай. З 1815 пачалася выдача кніг на дом супрацоўнікам універсітэта, студэнтам, служачым Віленскай навучальнай акругі, настаўнікам гімназіі. Бібліятэка была перанесеная ў Малую залу, дзе было абсталявана 90 чытацкіх месцаў. Па ініцыятыве Гродэка пачалося складанне каталогаў на картках — спачатку алфавітнага, затым сістэматычнага.
З 30 красавіка 1804 па 30 красавіка 1805 года быў рэдактарам газета «Gazeta Litewska». Актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці віленскіх масонскіх ложаў.
Сябра Каралеўскага таварыства ў Гётынгене, майстар ложы «Zum Guten Hirten». Ганаровы сябра ложы «Паўночная паходня» ў Мінску, масон 7-й ст. у 1820; ганаровы сябра ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 7-й ст. у 1820, майстар ложы «Добры Пастар» у Вільні.
Незадоўга да смерці прыехаў у вёску Кіявец (недалёка ад Ракава) ва ўладанне Канстанцыі Ласкай з Гродэкаў. У час гэтай паездкі ён заразіўся пнеўманіяй і памёр праз некалькі дзён 11 красавіка 1825 года. Пахаваны на могілках у Кіявец (Беларусь)На Воложинщине обнаружили могилу учителя Адама Мицкевича — Kraj.by.
Працы Аўтар мноства работ па класічнай археалогіі, літаратуры і гісторыі на лацінскай, нямецкай і польскай мовах. Артыкулы і рэцэнзіі публікаваў у розных перыядычных выданнях (, , , , ). Пісаў па пытаннях міфалогіі, мовы, літаратуры, гістарыяграфіі, нумізматыкі, педагогікі. Выдаваў са сваімі каментарамі сачыненні старажытнагрэчаскіх і рымскіх аўтараў. Найважнейшыя працы:
(1788) (1811; другое выданне пад назвай у двух тамах, 1821—1823).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Члены Гётынгенскай акадэміі навук Катэгорыя:Філолагі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта Катэгорыя:Памерлі ў 1825 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гданьску Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1762 годзе Катэгорыя:Антыказнаўцы Катэгорыя:Масоны Беларусі