Задзвінне — мясцовасць у паўднёвай частцы Полацка на левым беразе Заходняй Дзвіны.

Агульная характарыстыка Сама назва мясцовасці паказвае на тое, што яна знаходзіцца на процілеглым беразе Заходняй Дзвіны ад цэнтра Полацка, гэта значыць "за Дзвіной". Натуральнай мяжой мясцовасці з поўначы з'яўляецца рака Дзвіна. На паўночным захадзе да Задзвіння прымыкае мясцовасць Востраў і вёска Экімань-2, з захаду — мясцовасць Ксты, з поўдня — мясцовасць Марыненка, з усходу — чыгунка Полацк-Маладзечна.

Асноўнай транспартнай магістранню мясцовасці з'яўляецца вуліца Дзяржынскага, другараднымі — вуліцы 23-х Гвардзейцаў, Юбілейная, Кульнева. Вуліца Петруся Броўкі аддзяляе Задзвінне ад мясцовасцей Марыненка і Ксты, вуліца Багдановіча — ад вёскі Экімань-2.

Ад мясцовасці Востраў Задзвінне аддяляе Чорная рэчка — рукаў Дзвіны. Па тэрыторыі мясцовасці таксама працякаюць ручай Чорная рэчка, а таксама рэкі Бяльчанка і Малая Бяльчанка (усе тут упадаюць у Дзвіну).

Забудова мясцовасці змяшаная, пяці- і дзевяціпавярховыя шматкватэрыня панэльныя і цагляныя дамы 1960-1980-х гадоў (так званыя "хрушчоўкі" і "брэжнеўкі") чаргуюцца з сядзібнай малапавярховай забудовай.

Аб'екты спадчыны Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў

Сацыяльныя аб'екты Касцёл Святога Андрэя Баболі Музей баявой славы Дом-музей Зінаіды Тусналобавай-Марчанка Полацкая абласная псіхіятрычная бальніца Фатынаўскія моглікі Экіманскія могілкі школа № 3 школа № 11

Катэгорыя:Полацк