Сіву́ч (Eumetopias jubatus) — від млекакормячых жывёл, адзіны сучасны прадстаўнік роду сямейства вушастых цюленяў.
Апісанне Даўжыня цела сівучаў да 3,5 м. Важаць да 800 (1000) кг. Пыса, шыя і плечавы пояс масіўныя, ласты доўгія і шырокія. Дарослыя самцы маюць грыву. Афарбоўка рыжая летам і бурая зімой.
Харчаванне Рацыён паўночнага марскога льва складаецца з рыбы, галаваногіх малюскаў і ракападобных. Паляванне на малюскаў адбываецца на дне, жывёла здольная ныраць на глыбіню 227 м. Палюе на рыбныя касякі. Акрамя таго, самцы могуць нападаць на дзіцянят звычайных цюленяў і марскіх коцікаў, якія знаходзяцца на лежні.
Пашырэнне Пашыраны ў паўночнай частцы Ціхага акіяна ад поўначы Японіі да Каліфорніі, уключаючы Ахоцкае і Берынгава моры. Ахоўваецца ў Расіі, ЗША і Японіі. Занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.
Асаблівасці біялогіі Размнажаюцца звычайна на камяністых берагах астравоў вясной і летам. Самцы ўтвараюць гарэмы з 15—20 самак. Нараджаюць адно дзіцяня. Кормяцца рыбай, малюскамі і іншымі марскімі жывёламі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Сивуч (северный морской лев) Eumetopias jubatus Красная книга России Северные морские львы // Проект «Элементы»
Катэгорыя:Ластаногія Катэгорыя:Манатыпныя роды жывёл Катэгорыя:Марскія млекакормячыя Катэгорыя:Млекакормячыя Азіі Катэгорыя:Млекакормячыя Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1776 годзе