Маклер — гандлёвы пасярэднік. Як правіла, маклер прафесійна займаецца пасярэдніцтвам пры куплі і продажы тавараў, каштоўных папер, паслуг, страхаванні. Біржавыя маклеры вядуць таргі і рэгіструюць вусную згоду брокераў прадаўца і пакупніка на заключэнне здзелкі.

Ліцэнзаванне біржавых маклераў ЗША У ЗША ліцэнзаваннем біржавых брокераў займаюцца U.S. Securities and Exchange Commission і Financial Industry Regulatory Authority. Брокерскія фірмы таксама падпарадкоўваюцца правілам мясцовай юрысдыкцыі, якія могуць мяняцца ад штата да штата. Агульным для ўсіх штатаў ЗША з’яўляецца адмова ў ліцэнзіі брокерскай фірме, якая прадстаўляе гандаль з крэдытным плячом CFD. Такое адзінства тлумачыцца тым, што 76 % рахункаў раздробных інвестараў губляюць грошы пры гандлі CFD.

Злучанае Каралеўства У Вялікабрытаніі біржавыя брокеры павінны прайсці навучанне, каб атрымаць статус, прызнаны Financial Conduct Authority. Ліцэнзію брокера можна праверыць у Financial Services Register.

Францыя Пасля прыняцця закона 1996 года аб мадэрнізацыі фінансавай дзейнасці на змену біржавым брокерам прыйшлі інвестыцыйныя кампаніі.

Катэгорыя:Гандаль Катэгорыя:Прафесіі