Ге́нрых Глябо́віч () — беларускі ксёндз, прафесар тэалогіі ўніверсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні.

Біяграфія Нарадзіўся 1 ліпеня 1904 года ў Гродне.

З 1936 года — пробашч парафіі ў Троках. Сваім служэннем аказаў вялікі ўплыў на студэнцкае асяроддзе Вільні і архідыяцэзіі. 3 мая 1941 года склаў акт аддання Богу свайго жыцця як ахвяру за ратаванне веры ў моладзі.

За душпастырскае служэнне на Беларусі 9 лістапада 1941 года быў расстраляны гестапа ў Барысаве.

Спасылкі Інфармацыя на старонцы Catholic.By «Ружанцовыя разважанні»

Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва Катэгорыя:Расстраляныя на акупаванай тэрыторыі СССР