Мардук () — бог-заступнік Вавілона ў шумера-акадскай міфалогіі.

Паходжанне Паходжанне постаці Мардука ў шумера-акадскай міфалогіі цалкам не высветлена. Яго імя з’явілася ў пісьмовых помніках у перыяд Амарэйскай дынастыі Вавілона, у прыватнасці ў зводзе законаў ХамурапіThe Code of Hammurabi. Аднак існуе меркаванне, што Мардук быў вядомы ўжо ў 3 тысячагоддзі да н. э., хаця і ў якасці другараднага богаMarduk — Jewish Virtual Library. У калекцыі Ельскага ўніверсітэта знаходзіцца надпіс YBC 2305 стараакадскага перыяду, у якім некаторыя вучоныя выяўляюць назву Вавілона і імя Мардука, але такая форма прачытання не з’яўляецца агульнапрынятай.

У 1968 г. дацкі гісторык Торкільд Якабсен на аснове лінгвістычнага аналізу прыйшоў да высновы, быццам бы першасна Мардук з’яўляўся богам буры і маланакJacobsen, T. The Battle between Marduk and Tiamat // Journal of the American Oriental Society, #88 (1), 1968. P. 104—108.. Нягледзячы на тое, што яго сцверджанне ніколі не разглядалася сур’ёзна з боку спецыялістаў па акадскай мове, на яго думку часам спасылаюцца аўтары даведнікаў і падручнікаў.

Найчасцей імя Мардука тлумачыцца як вытворнае ад шумерскага амар-Утук (літаральна «цяля Уту»Meaning, origin and history of the name Marduk). Такім чынам, постаць Мардука магла ўзнікнуць у Сіпары, дзе здаўна шанаваўся бог сонца Шамаш-Уту. Гэта супярэчыць пазнейшым літаратурным помнікам накшталт Энума Эліш, дзе Мардук называецца сынам бога Эа. Высоўваецца гіпотэза, што ранні вобраз Мардука мог быць звязаны з шумерскім богам АсалухіTakayoshi Oshima, Babylonian Prayers to Marduk, паколькі іх сакральныя функцыі былі вельмі падобнымі.

Эпічны герой Мардук — вызначальны герой акадскай эпічнай паэмы Энума ЭлішEnuma Elish — The Babylonian Epic of Creation — Full Text. Яе галоўная тэма — стварэнне свету. Мардук у ёй вызначаны як прадстаўнік трэцяга пакалення багоў, але ў самым пачатку твора падкрэсліваецца яго сувязь з першым пакаленнем, калі яго дзед Ану даруе яму 4 ураганныя вятры. Багам пагражае прамаці Тыямат. Яна стварае армію з першародных пачвар на чале са сваім мужам Кінгу. Багі звяртаюцца за дапамогай да Мардука, які патрабуе наўзамен перадаць яму першынство. Тыя пагаджаюцца, і ён перамагае Тыямат і Кінгу. З частак іх цел ён стварае зямлю, неба, зоры, святло і, нарэшце, чалавека. Важным вынікам касмаганічнай бітвы становіцца тое, што Мардук авалодвае таблеткамі лёсу. У канцы Энума Эліш багі славяць Мардука і даюць яму 50 імён-эпітэтаў.

Мэта Энума Эліш — сцверджанне першынства Мардука. Ён атрымоўвае «карабель» Энліля — дагэтуль вярхоўнага бога Месапатаміі, яму дастаюцца сімвалы ўлады ранейшага валадара — вятры, распараджэнне лёсамі, 50 імёнаўAncient Mesopotamian Gods and Goddesses — Marduk (god)Enlil/Ellil (god) — List of deities — Oracc. Але Энліль часам выглядаў як бог-разбуральнік, што наслаў сусветны патоп. У адрозненне ад яго, Мардук — стваральнік. Нават пасля забойства Тыямат ён працягвае яе галоўную функцыю фарміравання навакольнага свету. Людзі становяцца абавязаны яму фактам свайго нараджэння.

Сімвалы Вавілонскія астролагі атаяснялі Мардука з планетай Юпітэр. Яго сакральнымі жывёламі лічыліся коні і сабакі. Яшчэ адной жывёлай Мардука быў вогненны цмок Мушушу, выявы якога памяшчалі на сцены архітэктурных помнікаў і пячаткі. На ранніх выявах Мардук меў трохкутную рыдлёўку або матыку. Пазней яго малявалі ў ваенным аблачэнні са зброяй, часам — на калясніцыMarduk — Babylonian god — BritannicaThe amazing name Marduk: meaning and etymology. На вяршыні храмаў Мардука або ў месцах яго шанавання ўсталёўвалі конусападобныя шпілі. Вавілонская сакральная лічба Мардука — 10.

Зноскі

Літаратура Аўсейчык, У. Я. Міфалогія: вучэб.-метад. комплекс — Наваполацк: ПДУ, 2013. ISBN 978-985-531-400-5

Шамякіна, Т. Міфалогія і беларуская літаратура . — Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. ISBN 978-985-02-0925-2

Спасылкі

ENUMA ELISH THE EPIC OF CREATION Marduk: History And Mythology Of The Patron God Of Babylon Ancient Mesopotamian Gods and Goddesses — Marduk (god) Marduk — World History Encyclopedia

Катэгорыя:Вярхоўныя багі Катэгорыя:Багі вайны Катэгорыя:Міфалогія Блізкага Усходу Катэгорыя:Шумера-акадская міфалогія