Джын Хэ́кман (; ) — амерыканскі акцёр.
Падчас сваёй кар’еры, якая доўжылася больш за шэсць дзесяцігоддзяў, Хэкмен атрымаў дзве прэміі Оскар, чатыры Залатыя Глобусы, адну прэмію Гільдыі кінаакцёраў і дзве прэміі BAFTA.
Біяграфія У 16 -гадовым узросце ён пакінуў школу і, прыпісаўшы сабе пару гадоў, самастойна паступіў на службу ў марскую пяхоту. Там ён скончыў школьную праграму і прайшоў навучанне на радыста. Праз чатыры з паловай гады быў дэмабілізаваны праз траўму.
Як былы ваенны, Хэкмен атрымаў права на бясплатнае навучанне ў любой ВНУ краіны і стаў студэнтам факультэта журналістыкі і тэлевізійнага вытворчасці Універсітэта Ілінойса. Аднак праз паўгода ён кінуў вучобу і з'ехаў у Нью-Ёрк, а затым — у Каліфорнію. Там ён паступіў на акцёрскія курсы пры тэатры Pasadena Playhouse.
Аднак педагогі не вельмі высока ацанілі акцёрскія здольнасці Джына Хэкмена, таму праз некалькі месяцаў Хэкмен пераехаў у Нью-Ёрк, дзе стаў граць у напалову аматарскіх спектаклях і паралельна падзарабляў манціроўшчыкам і рэквізітарам. У пачатку 1960-х гадоў акцёр таксама выканаў некалькі эпізадычных роляў у кіно, але вядомасці яны яму не прынеслі.
У 1964 годзе Хэкмену ўдалося атрымаць ролю ў брадвейскім спектаклі. Пастаноўка стала вельмі паспяховай і дапамагла акцёру прыцягнуць да сябе ўвагу ў прафесійных колах. У тым жа годзе яго запрасілі на здымкі драмы «Ліліт». Там ён пазнаёміўся з ужо вядомым акцёрам Уорэнам Біці, які высока ацаніў працу артыста. У 1967 годзе ён прапанаваў былому напарніку сыграць брата галоўнага героя ў фільме «Боні і Клайд». Карціна атрымала захопленыя водгукі крытыкаў і гледачоў, а сам Хэкмен быў намінаваны на «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю другога плана.
У 1970 годзе Хэкмен сыграў адну з галоўных роляў у псіхалагічнай драме «Я ніколі не спяваў бацьку» і быў зноў намінаваны на «Оскар». Аднак сапраўдная слава прыйшла да яго пасля выхаду на экраны баевіка «Французскі сувязны», у якім акцёр паўстаў у вобразе дэтэктыва Джымі «Папая» Дойла, які вядзе барацьбу з наркагандлярамі на вуліцах Нью-Ёрка. За гэтую працу Хэкмен атрымаў адразу тры прэстыжныя ўзнагароды: «Оскар», «Залаты глобус» і прэмію BAFTA.
Оскар як найлепшы акцёр другога плану выканаўца атрымаў дзякуючы ўдзелу ў вестэрн-фільме Клінта Іствуда «Непрабачаны» (1992). Іншымі значнымі ролямі Хэкмена былі ролі ў такіх праектах, як «Прыгоды Пасейдона» (1972), «Размова» (1974), «Французскі сувязны 2» (1975), «Мост занадта далёка» (1977), «Супермен» (1978), «Баскетбольная дружына з Індыяны» (1986), «Няма выйсця» (1987), «Бэт-21» (1988), «Фірма» (1993), «Хуткі і мёртвы» (1995), «Знайсці карантыша» (1995), «Барвовы прыліў» (1995), «Вораг дзяржавы» (1998), «Мураш Анц» (1998), «Дублёры» (2000), «У тыле ворага» (2001), «Сямейка Тэненбаўм» (2001) і «Вітаем у Муспарце» (2004), які стаў апошнім фільмам акцёра.
У 2004 годзе Хэкмен паведаміў пра завяршэнне сваёй акцёрскай кар’еры. Усяго ў яго фільмаграфіі больш за 90 роляў у самых розных карцінах. Пасля выхаду на пенсію артыст засяродзіўся на напісанні кніг і жывапісуДжин Хэкмен, актер. БиографияХэкмен, Джин.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Акцёры ЗША