Юдыт Янс Лейстэр (, а таксама Leijster; , — , ) — нідэрландская мастачка .
Пісала жанравыя творы, партрэты і нацюрморты. Працы Джудыт Янс высока шанаваліся сучаснікамі, але пасля смерці пра Лейстэр амаль забыліся. Да 1893 года ўсе яе творы прыпісваліся Франсу Халсу ці яе мужу Яну Мінсэ Маленару. Толькі ў канцы XIX стагоддзя Лейстэр атрымала прызнанне за свае мастацкія здольнасці.
Біяграфія Нарадзілася ў сям’і краўца і півавара. У 1633 была прынята ў Гільдыю Святога Лукі — саюз мастакоў Харлема. У 1636 годзе выйшла замуж за мастака Маленара, пераехала ў Амстэрдам. Нарадзіла пяцярых дзяцей. Пераважная частка яе работ адносіцца да 1629—1635 гадоў.
Некаторыя навукоўцы мяркуюць, што Лейстэр зрабіла кар’еру ў жывапісе, каб дапамагчы сваёй сям’і пасля банкруцтва яе бацькі. Яе першая вядомая падпісаная праца датавана 1629 годам. Да 1633 года яна была сяброўкай Гарлемскай гільдыі Святога Лукі.