ВК-003 — беларуская снайперская вінтоўка, распрацаваная Канстанцінам Коневым. Выпускалася прадпрыемствам «Полигонарм». Назва Поўная назва вінтоўкі — Снайперская вінтоўка Конева, ці ж СВК. Аднак каб пазбегнуць блытаніны з вінтоўкамі Кавамава і Калашнікава яе часцей называюць ВК-003. Гісторыя Прэзентацыя зброі прайшла ў 2003 годзе ў Мінску. У 2005-м вінтоўка дэманстравалася на міжнародных выставах «Інтэрпалітэх-2005» і «Зброя і паляванне» ў Маскве, дзе атрымала высокія ацэнкі зброевых экспертаў. Тым не менш ВК-003 не атрымала шырокага распаўсюду. Прызначэнне Зброю прызначана для палявання, матчавай (спартовай) стральбы і выкарыстання ў падраздзяленнях спецыяльнага прызначэння. Апісанне Ствалы свабодна вывешаны і могуць мець дыяметр у дульнай часткі 19 і 26 мм. У варыянце з дыяметрам ствала 19 мм магчыма ўстаноўка глушыцеля. Затвор з трыма баявымі ўпорамі. Кут павароту засаўкі — 60 градусаў. У зброі забяспечана выдаленне гільзы не толькі пры хуткім, але і пры павольным руху засаўкі назад. Магазіны разлічаны на 5 патронаў. Ёсць магчымасць выкарыстоўваць стандартны магазін СВД на 10 патронаў для калібра 7,62х54 R, альбо ад М-21 на 10 і 20 патронаў для калібра .308 Win. Канструкцыя дазваляе вырабляць зарадку таксама праз гільзавывадную адтуліну.

Ствольная скрынка мацуецца на дзюралюмініевую шыну. Алюмініевыя шыны не гіграскапічны. Забяспечвае пераразмеркаванне намагання пры аддачы, якая плаўна расцягнута ў часе і лёгка пераносіцца снайперам. Шына далучаецца ў кампазітную ложу праз раздзяляльны пласт спецыяльнага паглынальнага вібрацыі клею. Ложа абсталявана рэгуляванымі шчакой і затыльнікам.

ВК-003 абсталёўваецца прыцэлам ПАСП з прыцэльнай маркай Mil-dot і чатырохступеністай падсветкай прыцэльнай маркі. На цаўе можна выкарыстоўваць стралковыя рамяні і розныя іншыя прыстасаванні. Для пераноскі прымяняюцца і тактычныя рамяні.

Гл. таксама SCR-1200 Спасылкі Снайперская винтовка ВК-003 (СПК) на сайте "Энциклопедия оружия" Снайперская винтовка ВК-003 (СВК) на сайте "Снайперские винтовки" Катэгорыя:З’явіліся ў 2003 годзе Катэгорыя:Стралковая зброя Беларусі Катэгорыя:Снайперскія вінтоўкі