Валерый Аляксеевіч Сідарэ́нка (нар. ) — вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання і металаапрацоўкі, кандыдат тэхнічных навук (1971), дацэнт (1983).
Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску. У 1971 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. З 1963 года працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР, з 1979 года ў Рэспубліканскім міжгаліновым інстытуце павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў. З 1991 года В. А. Сідарэнка ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.
Навуковая дзейнасць Аўтар прац па тэорыі і практыцы апрацоўкі металаў рэзаннем, распрацоўцы тэхналогіі памерна-чыставой апрацоўкі дэталей машын і прылад. Аўтар шэрагу патэнтаў.
Сярод апублікаванага: Прогрессивные методы абразивной обработки деталей машин и оборудование с применением магнитного поля / В. А. Сидоренко, Л. М. Кожуро. — Мн.: БелНИИНТИ, 1981; Новые методы отделочно-абразивной обработки деталей машин / В. А. Сидоренко, Л. М. Кожуро, П. С. Чистосердов, В. И. Балуев. — Минск, 1982. — 48 с. — (Серия «Машиностроение»); Применение малоотходных, безотходных и ресурсосберегающих технологических процессов в металлообработке в промышленности белоруссии. — Мн., 1988. (разам з А. Р. Арловым); Технологически возможности ротационного резания металлов. — Мн., 1990. (разам з А. В. Совусем); Разработка и применение сборного режущего инструмента для станков с ЧПУ на предприятиях БССР: учебное пособие / В. А. Сидоренко, М. И. Михайлов. — Минск: Республиканский межотраслевой ИПК, 1990.
Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР 1974 года.
Літаратура
Спасылкі
Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента Сидоренко, Валерий Алексеевич (кандидат технических наук; род. 1939) // Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі
Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР Катэгорыя:Машынабудаўнікі Беларусі