Тасуку Хондзё (; ) — японскі вучоны-імунолаг, аўтар прац па малекульнай ідэнтыфікацыі цытакінаў (інтэрлейкін 4, інтэрлейкін 5) і бялка PD1. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 2018 года за «адкрыцці тэрапіі раку шляхам інгібітавання адмоўнай імуннай рэгуляцыі» — разам з Джэймсам ЭлісанамThe Nobel Prize in Physiology or Medicine 2018.
Абраны замежным супрацоўнікам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2001), членам Германскай акадэміі прыродазнаўцаў Леапальдзіны (2003), а таксама член Японскай акадэміі (2005).
У 2018 годзе разам з Джэймсам Элісанам атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне. Разам з Джэймсам Элісанам атрымаў прэмію Тан у галіне біяфармацэўтычных навук у 2014 годзе за тое ж дасягненне.
Жыццё і кар’ера
Хондзё нарадзіўся ў Кіёта ў 1942 годзе. Атрымаў ступень доктара медыцыны ў 1966 годзе на медыцынскім факультэце Кіёцкага ўніверсітэта, дзе ў 1975 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі ў галіне медыцынскай хіміі пад кіраўніцтвам Ясутомі Нісідзука і Осаму Хаяісі".
Хондзё быў запрошаным супрацоўнікам кафедры эмбрыялогіі Інстытута Карнегі ў Вашынгтоне з 1971 па 1973 год. Затым ён пераехаў у Нацыянальны інстытут здароўя ЗША ў Бетэсдзе, штат Мэрыленд, дзе вывучаў генетычныя асновы імуннага адказу ў Нацыянальным інстытуце здароўя дзяцей і развіцця чалавека ў якасці стыпендыята з1973 па 1977 год, пасля чаго праз некалькі гадоў працаваў у якасці стыпендыята у Нацыянальным інстытуце здароўя ў рэзідэнцыі Фогарці, пачынаючы з 1992 года. Частку гэтага часу Хондзё таксама быў дацэнтам на медыцынскім факультэце Такійскага ўніверсітэта ў перыяд з 1974 па 1979 год; працаваў прафесарам кафедры генетыкі Медыцынскай школы Універсітэта Осакі з 1979 па 1984 год; і прафесарам кафедры медыцынскай хіміі медыцынскага факультэта Кіёцкага ўніверсітэта з 1984 па 2005 год. З 2005 года Хондзё з’яўляецца прафесарам кафедры імуналогіі і геномнай медыцыны на медыцынскім факультэце Кіёцкага ўніверсітэта. Займаў пасады прэзідэнта карпарацыі дзяржаўных універсітэтаў прэфектуры Сідзуока з 2012 па 2017 год.
З’яўляецца членам Японскага таварыства імуналогіі і займаў пасаду прэзідэнта ў перыяд з 1999 па 2000 год. Хондзё таксама з’яўляецца ганаровым членам Амерыканскай асацыяцыі імунолагаў. У 2017 годзе стаў намеснікам генеральнага дырэктара і заслужаным прафесарам Інстытута перспектыўных даследаванняў Кіёцкага ўніверсітэта.
Падчас пандэміі COVID-19 ілжывае сцвярджэнне аб тым, што Хондзё лічыў, што новы каранавірус быў «выраблены» лабараторыяй у кітайскім горадзе Ухань, шырока распаўсюджвалася ў Інтэрнэце. Каманда BBC Reality Check паведаміла, што ў заяве, апублікаванай на сайце Кіёцкага ўніверсітэта, ён сказаў, што «вельмі засмучаны» тым, што яго імя выкарыстоўвалася для распаўсюджвання «хлуслівых абвінавачванняў і дэзынфармацыі».
Унёсак
Хондзё заснаваў асноўныя канцэптуальныя асновы пераключэння класаў антыцел. Ён прадставіў мадэль, якая тлумачыць перабудову генаў антыцелаў пры пераключэнні класаў, і ў перыяд з 1980 па 1982 год пацвердзіў яе сапраўднасць, высветліўшы структуру ДНК. У 1986 годзе ў яго атрамалася кДНК кланаваць цытакіны IL-4 і IL-5, якія ўдзельнічаюць у пераключэнні класаў і альфа-ланцугу рэцэптараў IL-2 , а ў 2000 годзе ён адкрыў AID, прадэманстраваўшы яго важнасць у класе пераключэння антыцел і саматычнай гіпермутацыі.
У 1992 годзе Хондзё ўпершыню ідэнтыфікаваў PD-1 як індукцыйны ген на актываваных Т-лімфацытах, і гэта адкрыццё значна спрыяла ўсталяванню прынцыпу імунатэрапіі рака з дапамогай блакады PD-1.
Узнагароды
Галоўныя ўзнагароды, атрыманыя Хондзё: 1981 — Мемарыяльная прэмія Ногучы Хідэё ў галіне медыцыны 1981 — Прэмія Асахі 1984 — Прэмія Кіхара Генетычнага таварыства Японіі 1984 — Навуковая прэмія Осакі 1985 — прэмія Эрвіна фон Бальца 1988 — Медыцынская прэмія Такэда 1992 — прэмія Берынг-Кітасата 1993 — прэмія Уэхара 1996 — Імператарская прэмія Японскай акадэміі 2000 — Заслужаны дзеяч культуры 2012 — Прэмія Роберта Коха 2013 — Ордэн Культуры 2014 — Прэмія Уільяма Колі 2015 — Мемарыяльная прэмія Рычарда Смолі 2016 — Прэмія Кіёта 2016 — Прэмія Кеё ў галіне медыцынскіх навук 2016 — Навуковая прэмія Фудань-Чжунчжы 2016 — Thomson Reuters Citation Laureate па фізіялогіі і медыцыне 2017 — Прэмія фонду Уорэна Альперта 2018 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
Спасылкі Tasuku Honjo Lab, Kyoto University Graduate School of Medicine Profile: Tasuku Honjo, Kyoto University Institute for Advanced Study
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Японіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Кавалеры ордэна Культуры Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў