Грамыка — беларускае прозвішча.
Вядомыя носьбіты Аляксандр Сямёнавіч Грамыка (нар. 1937) — беларускі пісьменнік, Заслужаны работнік МУС СССР. Андрэй Андрэевіч Грамыка (1909—1989) — савецкі дзяржаўны дзеяч і дыпламат. Анатоль Андрэевіч Грамыка (нар. 1932) — вучоны-афрыканіст, ганаровы доктар Лейпцыгскага ўніверсітэта. Валерый Ігаравіч Грамыка (нар. 1997) — беларускі футбаліст. Віктар Аляксандравіч Грамыка (нар. 1923) — жывапісец, Народны мастак Беларусі. Вольга Мікалаеўна Грамыка (нар. 1978) — руская пісьменніца з Беларусі. Людміла Аляксееўна Грамыка (нар. 1953) — беларуская тэатразнаўца, крытык. Міхайла Грамыка (1885—1969) — беларускі празаік і паэт. Эма Мікалаеўна Грамыка (1935—2015) — расійскі і беларускі жывапісец, мастацтвазнаўца, член Беларускага саюза мастакоў, жонка Народнага мастака Беларусі Віктара Грамыкі22 мая 2015 года на 81 годзе жыцця памерла Грамыка Эма Мікалаеўна, сябра БСМ . Юрый Грамыка (нар. 1984) — беларускі гандбаліст.
Крыніцы