Віталь Шмакаў (нар. , г. Майкоп, Адыгея, Расія) — беларускі бадмінтаніст.

Біяграфія З 12 гадоў хадзіў у спартзалу радыётэхнічнага інстытута ў горадзе Таганрог, дзе распачаў займацца бадмінтонам, першымі трэнерамі былі муж і жонка Галіна Мікалаеўна і Мікалай Сідаравіч Кліменка.

На першым жа турніры яго заўважылі, і запрасілі ў г. Горкі, дзе працягнуў навучанне ў школе і жыў у свайго трэнера і другой мамы Валянціны Рыгораўны Рамильцевай. Там яго запрасілі ў юнацкую зборную СССР па бадмінтоне, і на першым чэмпіянаце Еўропы ён трапіў у васьмёрку наймоцных бадмінтаністаў.

З 1979 года па 1992 год з’яўляецца членам зборнай каманды СССР па бадмінтоне.

У 1985 годзе з маладой жонкай і маленькім сынам запрашаюць у Мінск. З 1992 года па 2001 год з’яўлящся членам зборнай каманды Рэспублікі Беларусь.

Дасягненні Чэмпіянат Беларусі па бадмінтоне

Адзіночны разрад Чэмпіён (2): 1993, 1998

Парны разрад Чэмпіён (9): 1994, 1995, 1996, 1997, 1998, 1999, 2000, 2001, 2002

Мікс Чэмпіён (7): 1992, 1994, 1995, 1996, 2001, 2002, 2003

Спасылкі Виталий Шмаков

Катэгорыя:Бадмінтаністы Беларусі Катэгорыя:Чэмпіёны Беларусі па бадмінтоне