Ву Ван Маў (; 25 ліпеня 1914 — 20 жніўня 1998) — паўднёвав’етнамскі дзяржаўны, палітычны і навуковы дзеяч. У апошнія дні існавання Паўднёвага В’етнама знаходзіўся на пасадзе прэм’ер-міністра.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Куат Донг, абшчыны Тхыонг Цін, правінцыі Ха Донг (цяпер раён Куат Донг у Ханоі) у сям’і буржуа. Бацькі неўзабаве пасля яго нараджэння пакінулі родную вёску і пасялілася ў Ханоі, адкрыўшы магазін вышыўкі пад брэндам Phuc Thai. Хлопчыка аддалі ў школу Чуванан. Дзіця добра вучылася і падавала поспехі, за кошт чаго ў 1934 годзе было прынята ў школу Альберта Саро ў матэматычны клас.
Пазней Ву Ван Маў скончыў два юрыдычных універсітэта — Парыжскі і Індакітайскі. У гэты час ён вырашае стаць навукоўцам. У 1948-м Ву абараняе доктарскую дысертацыю. Пазней выкладаў на юрыдычным факультэце Сайгонскага ўніверсітэта, быў першым дэканам юрыдычнага факультэта ў посткаланіяльны перыяд.
У 1955 годзе прэзідэнт Паўднёвага В’етнама Нго Дзінь З’ем запрашае Ву на пасаду міністра замежных спраў. На гэтай пасадзе ён знаходзіўся да 1963 года, калі ў знак пратэсту супраць нападаў на будыйскія храмы з боку дзейнага ўрада падаў у адстаўку.
У 1967-м заняў пасаду кіраўніка Вярхоўнага Суда, а ў 72-м — балатаваўся ў сенат краіны і быў абраны дэпутатам.
28 красавіка 1975 года, на фоне цяжкага ваенна-палітычнага становішча для Паўднёвага В’етнама, прызначаны прэм’ер-міністрам. Аднак на гэтай пасадзе Ву знаходзіўся ўсяго два дні. Ужо 30 красавіка, калі ВНА і В’етконг ажыццявілі захоп Сайгона, паўднёвав’етнамскі ўрад перастаў функцыянаваць. У камуністаў не было залішніх прэтэнзій да Ву, так як ён не з’яўляўся іх заўзятым праціўнікам, таму неўзабаве яны дазволілі палітыку бесперашкодна з’ехаць з краіны.
Ву пасяліўся ў Парыжы, дзе і памёр 20 жніўня 1998 ва ўзросце 84 гадоў.
Навуковая дзейнасць Ву з’яўляецца аўтарам розных работ па праве, у тым ліку: Грамадзянскае права, выдадзена Сайгонскім юрыдычным універсітэтам Кароткі выклад грамадзянскага права, 2 тамы, выдадзена Сайгонскім юрыдычным універсітэтам. Лекцыі па праве, 2 тамы, выдадзеныя Сайгонскім юрыдычным універсітэтам Лекцыі па старажытнаму в’етнамскаму праву і судовай практыцы, выдадзена Сайгонскім юрыдычным універсітэтам, 1973 год Старажытны закон В’етнама, 2 тамы, 1974 г. Падсловар па праве і эканоміцы, 350 старонак; у суаўтарстве з Ho Thoi Sanh, Le Dinh Chan, Luu Van Binh, Nguyen Cao Hach, 1973 Слоўнік Канстытуцыі і грамадзянскага права, у суаўтарстве з Ле Дзінь Чан Французска-в’етнамскі слоўнік: Юрыдычная, эканамічнае і сацыяльнае права, 895 старонак; Універсітэцкі інстытут Ван Хань, 1970 Французска-в’етнамскі слоўнік: права, палітыка і эканоміка, 125 старонак, 1955 Яго працы цытавалі Рэнэ Давід і Джон Браерлі ў знакамітай кнізе па параўнальнаму праву «Асноўныя прававыя сістэмы у сучасным свеце».
Сям’я Ву Ван Маў — другое дзіця ў сям’і. Ён меў старэйшую сястру, 2 малодшых братоў і 2 сёстраў. Вядома, што іх бацька рана памёр, і маці ў адзіночку вырасціла шасцярых дзяцей.
Ву Нху Хан, адзін з яго братоў, жыў у Ханоі, быў доктарам матэматычных і фізічных навук.
Хаанг Тхі Нгует Мі, жонка Ву, была дачкой Ку Сен Хо Хаанг Гіа Луана і пляменніцай генерал-губернатара правінцыі Хадонг Хаанг Чонг Фу. Іх сямейства належала да в’етнамскай арыстакратыі. У шлюбе нарадзілася 5 дзяцей.
Спасылкі «Vu Van Mau, Last Premier Of South Vietnam, Dies at 84», New York Times, ngày 14 tháng 9 năm 1998.
Катэгорыя:Дактары юрыдычных навук Катэгорыя:Постаці В’етнама Катэгорыя:Постаці В’етнамскай вайны Катэгорыя:Постаці Паўднёвага В’етнама