Пуру́с () — рака ў Паўднёвай Амерыцы ў Перу і Бразіліі, правы прыток Амазонкі.

Даўжыня ракі 3200 км. Плошча вадазбору 365 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 12,6 тыс. м³/сек. Вытокі ракі знаходзяцца каля ўсходняга падножжа Андаў на тэрыторыі Перу. Працякае па Амазонскай нізіне. Рэчышча ракі звілістае. Суднаходная амаль на ўсім працягу.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Purus River // Encyclopædia Britannica

Катэгорыя:Рэкі Бразіліі Катэгорыя:Рэкі Перу Катэгорыя:Прытокі Амазонкі