Дзмітрый Латыхоў (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Урал-2» з Екацярынбурга.
Клубная кар’ера Выхаванец мінскага «Дынама», з 2019 года пачаў выступаць за дубль клуба, дзе замацаваўся на наступны год. З лета 2021 года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў за «Дынама» 23 чэрвеня 2021 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Ліды» (3:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. 4 ліпеня 2021 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме сустрэчы з мазырскай «Славіяй» (4:0). У далейшым працягваў гуляць за асноўную каманду дынамаўцаў, выходзячы на замену.
У снежні 2022 года падоўжыў пагадненне са сталічным клубам, аднак у студзені 2023 года перайшоў у «Іслач», падпісаўшы двухгадовы кантракт. У пачатку 2024 года страціў месца ў аснове «Іслачы», стаў гуляць за рэзервовую каманду. У ліпені 2024 года пакінуў «Іслач» і неўзабаве далучыўся да екацярынбургскага «Урала», стаў выступаць за каманду «Урал-2» у Другой лізе.
Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
12 лістапада 2021 года дэбютаваў за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы адборачнага матча чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Грэцыі (0:2). У наступным матчы 16 лістапада 2021 года супраць Ліхтэнштэйна (4:0) выйшаў у стартавым складзе і адзначыўся дублем.
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2019 дубль Дынама 4 1 2020 дубль Дынама 27 18 2021 Д1 Дынама 10 2 2022 Д1 Дынама 13 0 2023 Д1 Іслач 25 1 2024 (1) Д1 Іслач 1 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Урал-2 Екацярынбург