«Сын Саула» () — мастацкі фільм 2015 года рэжысёра . Галоўную ролю выканаў .
Сюжэт Дзеянне фільма адбываецца ў кастрычніку 1944 года ў канцлагеры Асвенцім (Аўшвіц-Біркенау). Саул Аўслендэр () уваходзіць у зондэркаманду — адмысловую групу яўрэяў-вязняў, якім нацысты даручаюць выконваць частку дапаможных прац, звязаных са знішчэннем людзей у газавых камерах і спальваннем іх целаў і адзення. Саул становіцца сведкам таго, як нацысцкі лекар забівае выжылага ў газавай камеры хлопчыка, у якім, як яму здаецца, ён прызнае свайго сына. Ён вырашае, што хлопчыка трэба пахаваць з яўрэйскай малітвай (кадышам), і для ажыццяўлення гэтага спрабуе знайсці равіна. Па ходзе справы іншыя члены зондэркаманды даведваюцца, што нацысты збіраюцца іх усіх хутка знішчыць. У надзеі выратавацца яны пачынаюць падрыхтоўку ўцёкаў, у якую таксама аказваецца ўцягнуты Саул. Праз уцёкі група зняволеных здолела выбрацца з канцлагера, у тым ліку Саул, які нясе мяшок з целам хлопчыка.
Акцёрскі склад Геза Рорыг — Саул Аўслендэр Левентэ Молнар — Абрахам Урс Рэхн — Бідэрман, оберкапа Тод Шарман — Браўн, барадаты мужчына Шандар Жотэр — доктар Марцін Чарнік — Файгенбаўм Ежы Вальчак — Рабі, член зондэркаманды Уве Лаўэр — Фос, эсэсавец Крысціян Хартынг — Буш, эсэсавец Каміль Дабравольскі — Мітэк Амітай Кедар — Хірш Іштван Піан — Кац Юлі Якаб — Эла Левентэ Орбан — Васіль
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 66 кінаўзнагародамі і яшчэ 62 намінацыямі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Венгрыі 2015 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2015 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Венгрыі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Венгрыі Катэгорыя:Ваенныя драмы Катэгорыя:Фільмы на венгерскай мове Катэгорыя:Фільмы на нямецкай мове Катэгорыя:Фільмы на польскай мове Катэгорыя:Фільмы пра Халакост Катэгорыя:Кінарэжысёрскія дэбюты Катэгорыя:Фільмы Ласла Немеша Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм на замежнай мове Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «BAFTA» за найлепшы фільм на замежнай мове Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Незалежны дух» за найлепшы міжнародны фільм