Царква Святога прарока Іллі — помнік архітэктуры псеўдарускага стылю ў Оршы па вуліцы Ільінская, 1.
Гісторыя
Пабудавана ў 1880 годзе на месцы згарэлай царквы 1460 года на левым беразе Дняпра. У 1996 цалкам адрамантавана. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Архітэктура Храм уяўляе сабой крыжова-купальную кампазіцыю з пяціграннай апсідай і шатровай званіцай над тамбурам. Фасады будынка насычаны дэкаратыўнымі элементамі: разнастайнымі філёнгамі, раскрапоўкамі, карнізамі і кілепадобнымі арачкамі — какошнікамі.
Інтэр’ер царквы мае сіметрычную выцягнутую па падоўжнай восі будову, якая ўключае тамбур, асноўны аб’ём і апсіду. Цэнтральная частка асноўнага аб’ёму завершана купалам. Тэрыторыя царквы абнесена мураванай агароджай, вуглы якой умацаваны контрфорсамі і аздоблены дэкаратыўнымі вежачкамі. Манументальная брама знаходзіцца з боку 2-й Лагернай вуліцы.
Крыніцы
Літаратура
Живописная Россия. Т. 3. — СПб., М., 1882.
Спасылкі
Катэгорыя:З’явіліся ў 1880 годзе Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Храмы Віцебскай і Аршанскай епархіі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Оршы Катэгорыя:1880 год у Беларусі