Марыненка — мясцовасць у паўднёвай частцы Полацка.

Агульная характарыстыка Асноўнай транспартнай артэрыяй мясцовасці з’яўляецца вуліца Марыненкі, якая і дала назву гэтай частцы Полацка. Вуліца Броўкі аддзяляе з поўначы гэтую мясцовасць ад Задзвіння, Мінская шаша з захаду — ад мясцовасці Ксты, чыгунка Полацк—Маладзечна аддзяляе на поўдні мясцовасць ад вёскі Бельчыца, на ўсходзе мяжой мясцовасці з’яўляецца рака Бяльчанка.

Забудова мясцовасці ў асноўным панэльная, радзей — з сілікатнай цэглы, у пяць і дзевяць паверхаў. Ва ўсходняй частцы мясцовасці яшчэ захоўваецца малапавярховая забудова сядзібнага тыпу. Большасць шматкватэрных дамоў тут была пабудавана ў 1960-1980-х гадах па тыповых праектах таго часу (так званыя "хрушчоўкі" і "брэжнеўкі").

Транспарт Прыпыначны пункт "Марыненка" на лініі чыгункі Полацк-Маладзечна

Помнікі Таццяна Савельеўна Марыненка Іван Хрыстафоравіч Баграмян

Сацыяльныя аб'екты Рынак Бібліятэка імя Янкі Купалы Царква адвентыстаў Школа № 6 Школа № 8 Дзіцячы сад № 1 Дзіцячы сад № 3 Яслі-сад № 25 Яслі-сад № 26

Катэгорыя:Полацк