Таццяна Валер’еўна Шчытцова (нар. , Мінск) — беларускі філосаф, доктар філасофскіх навук, прафесар.

Біяграфічныя звесткі У 1992 годзе скончыла БДУ па спецыяльнасці «філасофія». У 2007 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Нараджэнне і адносіны паміж пакаленнямі як прадмет аналізу ў экзістэнцыяльна-фенаменалагічнай філасофіі» ў Расійскім дзяржаўным гуманітарным універсітэце (Масква).

Прафесар факультэта філасофіі і палітычных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільнюс), дырэктар Цэнтра міждысцыплінарных гуманітарных даследаванняў (Мінск). Галоўны рэдактар філасофска-культуралагічнага часопіса «Topos», які выдаецца з 2000 г.

Прадстаўніца па адукацыі і навуцы Офіса Святланы Ціханоўскай.

Навуковая дзейнасць Сфера інтарэсаў: філасофская антрапалогія, фенаменалогія інтэрсуб’ектыўнасці вопыту, этыка, сацыяльная філасофія, філасофскія падставы псіхатэрапіі, філасофскія і этычныя пытанні біятэхналагічнага развіцця.

Аўтарка кніг «К истокам экзистенциальной онтологии: Паскаль, Киркегор, Бахтин» (1999), «Событие в философии Бахтина» (2002), «Memento nasci: Сообщество и генеративный опыт. Штудии по экзистенциальной антропологии» (2006), «Ты хочешь поговорить об этом? Новая психологическая культура в постсоветской Беларуси и Украине» (у сааўтарстве, 2014), «Антропология. Этика. Политика» (2014).

Выбраная бібліяграфія К истокам экзистенциальной онтологии: Паскаль, Киркегор, Бахтин / Т. В. Щитцова. — Минск: Пропилеи, Издательство Европейского гуманитарного университета, 1999. — 163 с. — (Humanities) Антропология. Этика. Политика: сборник философских статей и докладов / Щитцова Т. В. — Вильнюс: Европейский гуманитарный университет, 2015. — 252 с.

Катэгорыя:Выпускнікі БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Катэгорыя:Дактары філасофскіх навук Катэгорыя:Філосафы Беларусі