Лівійская ісламская баявая група (скар. ЛІБГ; ) — ісламісцкая тэрарыстычная арганізацыя, якая дзейнічала на тэрыторыі Лівіі. Сфарміравана ў 1995 годзе з лівійскіх баевікоў, якія ваявалі супраць савецкай арміі ў Афганістане. Падчас грамадзянскай вайны члены ЛІБГ прымалі актыўны ўдзел у баявых дзеяннях супраць урадавай арміі палкоўніка Кадафі, пазней дзейнічалі ў складзе фракцыі «Лівійскі Шчыт».

Групоўка прызнана тэрарыстычнай СБ ААН, у адпаведнасці з рэзалюцыяй ААН 1267, якая прадугледжвала ўвод санкцый у дачыненні да «Аль-Каіды» і звязаных з ёй арганізацый. ЛІБГ таксама прызнана тэрарыстычнай у Вялікабрытаніі і ЗША. Аж да падзення рэжыму Кадафі ў 2011 годзе яе дзейнасць была забаронена і ў самой Лівіі.

Спасылкі Dossier: Libyan Islamic Fighting Group (LIFG) NEF, October 2007

Катэгорыя:Ісламісцкія тэрарыстычныя арганізацыі Катэгорыя:Тэрарызм у Лівіі Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1995 годзе Катэгорыя:Антыўрадавыя баявыя фракцыі лівійскага канфлікту Катэгорыя:Зніклі ў 2017 годзе