Касцёл Святога Духа — мураваны рымска-каталіцкі касцёл, які знаходзіцца ў мікрараёне Чыжоўка на праезде Галадзеда, 15В.

Гісторыя

Парафія існуе з 2005 года.

19 мая 2012 года адбылося благаслаўленне зямлі пад будову і вуглавога каменя.

26 верасня 2014 года на вежы касцёла быў усталяваны крыжНа вежы касцёла ў мінскай парафіі Святога Духа ўсталяваны крыж.

9 студзеня 2021 года арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў урачыстае пасвячэнне касцёла. У літургіі прынялі ўдзел дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, ксяндзы прэлаты і канонікі, іншыя запрошаныя святары і кансэкраваныя асобы.Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў урачыстае пасвячэнне касцёла Святога Духа ў мікрараёне Чыжоўка ў Мінску.

Спасылкі Мінск (Чыжоўка) — парафія Святога Духа — http://catholic.by/

Катэгорыя:Касцёлы Мінска Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі