2022 год уключае шэраг падзей, якія пакінуць след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Падзеі 4 лютага — 13 сакавіка: выстаўка «Акім Шаўчэнка. (1902–1980). Жывапіс»Прэзентацыйны плакат выстаўкі Акіма Шаўчэнкі , прысвечаная 120–годдзю з дня нараджэння беларускага мастака, НММ Рэспублікі Беларусь. 21 красавіка — 12 чэрвеня: выставачны праект «Штодзённасці чароўнае імгненне», прымеркаваны да 120–годдзя з дня нараджэння беларускай мастачкі Ядвігі Раздзялоўскай, НММ Рэспублікі Беларусь. 21 красавіка — 19 чэрвеня: выстаўка «Барыс і Іван Казаковы: постскрыптум», якая прымеркавана да 85–годдзя Барыса Казакова (1937—2008), жывапісца і графіка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, НММ Рэспублікі Беларусь. 6 траўня — 26 чэрвеня: выстаўка «Залаты век беларускага іканапісу. XVII стагоддзе», НММ Рэспублікі Беларусь. 8 чэрвеня — 26 чэрвеня: выстаўка жывапісу «Фарбы Радзімы», прысвечаная 80-гаддзю з дня нараджэння беларускага мастака Пятра Шарыпы ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. 16 чэрвеня — 3 ліпеня — мастацкая выстаўка «Мне сняцца сны аб Беларусі…», прысвечаная 140-годдзю народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў, Палац мастацтва (Мінск)Анонс выстаўкі «Мне сняцца сны аб Беларусі…» . 10 верасня — 13 лістапада: юбілейная выстаўка, прымеркаваная да 125-годдзя з дня нараджэння беларускага мастака–графіка Анатоля Тычыны, НММ Рэспублікі Беларусь. 1 кастрычніка — 11 снежня: выстаўка «Альгерд Малішэўскі. Рэтраспекцыя»Анонс выстаўкі Альгерда Малішэўскага, прысвечаная 100–годдзю з дня нараджэння беларускага мастака і педагога, НММ Рэспублікі Беларусь. 19 кастрычніка — 18 лістапада : выстаўка «А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю...», беларускіх скульптараў Льва і Сяргея Гумілеўскіх у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. 8 лістапада — 3 снежня: выстаўка «Меер Аксельрод. Успаміны пра Менск», прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараджэння мастака ў Літаратурным музеі Янкі Купалы. 10 лістапада — 11 снежня: выстаўка «АРТ-ШКЛО» па выніках сімпозіума на шклозаводзе «Нёман» у межах Пятага Трыенале дэкаратыўнага мастацтва «ДЭКАРТ»Выстава мастацкага шкла па выніках сімпозіума на шклозаводзе “Нёман”. 23 лістапада — 23 снежня: выстаўка дэкаратыўнай скульптуры «Несучаснае мастацтва — 22» беларускіх мастакоў Мікалая Байрачнага і Юрыя Гудзіновіча у межах Пятага Трыенале дэкаратыўнага мастацтва «ДЭКАРТ»; гарадская мастацкая галерэя твораў Л. Д. ШчамялёваАфііша выстаўкі «Несучаснае мастацтва — 22» у межах Пятага Трыенале дэкаратыўнага мастацтва «ДЭКАРТ». 21 снежня — 8 студзеня 2023: выстаўка акварэлі «Сляды на зямлі» беларускага мастака Уладзіміра Рынкевіча, прысвечаная 70-гаддзю з дня нараджэння аўтара ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.

З’явіліся 3 верасня ў Добрушы адкрылі помнік народнаму пісьменніку Івану Шамякіну работы беларускіх скульптараў Канстанціна Касцючэнкі і Уладзіміра ПіпінаПомнік Івану Шамякіну ў Добрушы (фота). 3 лістапада ў Стоўбцах урачыста адкрыты помнік народнаму паэту Якубу Коласу. Над скульптурай працавалі беларускія скульптары Іван Міско, Сяргей Логвін, Уладзімір ПіпінНа малой радзіме Якуба Коласа ў г.Стоўбцы ўрачыста адкрылі помнік народнаму паэту.

Узнагароды

Памерлі 22 сакавіка — Іван Пратасеня (нар. 1 лютага 1931), беларускі мастак-графік, акварэліст, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1973. 3 красавіка — Уладзімір Крукоўскі (нар. 6 сакавіка 1937), беларускі мастак-графік, плакатыст, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1975. 23 кастрычніка — Мікалай Гугнін (нар. 28 лістапада 1946), беларускі мастацтвазнавец, графік, педагог, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1991. 23 кастрычніка — Генадзь Мурамцаў (нар. 18 лістапада 1931), беларускі скульптар, педагог, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1961. 23 снежня — Леніна Міронава (нар. 2 сакавіка 1931), беларускі архітэктар, педагог, мастацтвазнаўца, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Спасылкі

Катэгорыя:2022 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь