Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у Гомелі. Знаходзіцца на скрыжаванні Рэчыцкага праспекта і вуліцы Аб’язной.
Гісторыя Парафія з такой назвай існавала ў горадзе да 1938 г. Калі савецкія ўлады ліквідавалі парафію, святары былі рэпрэсаваныя і забітыя, а стары касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, які знаходзіўся на цэнтральнай плошчы, у 1940 г. быў узарваны.
Новы касцёл будуецца праз 80 год. У 2013 годзе біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка заснаваў парафію, якая атрымала пляцоўку пад будову касцёла на ўскрайку горада, на скрыжаванні Рэчыцкага праспекта і вуліцы Аб’язной. Новым пробашчам стаў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.
У 2015 годзе нарожны камень новага касцёлаў багаславіў Папа Рымскі Францыск.
15 жніўня 2018 года дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец асвяціў крыж і зямлю пад будаўніцтва новай святыніМесца для святыні дабіваліся чатыры гады. У Гомелі пабудуюць новы касцёл. 16 лістапада 2018 года ён жа асвяціў капліцуУ Гомелі асвяцілі капліцу побач з будоўляй новага касцёла.
24 снежня 2018 года пробашчам парафіі быў прызначаны а. Леанард Адушкевіч з Ордэна айцоў паўлінаў.
26 жніўня 2023 года ў муры будучага касцёла, былі закладзеныя 2 камяні, адзін з Віфлеема, другі з Кальварыі.
Архітэктура Будынак мураванага касцёла будзе падобны на Чырвоны касцёл у Мінску, плануецца, што тут будзе арганВ Гомеле построят храм, похожий на Красный костел в Минске. В нем тоже будет орган. Будынак спраектаваны ў псеўдагатычным стылі, выцягнуты ўверх, з 30-метровымі вежаміВ ГОМЕЛЕ НАЧАЛОСЬ СТРОИТЕЛЬСТВО НОВОГО КОСТЕЛА. КАКИМ ОН БУДЕТ — ФОТО.
Пробашчы Казімір Велікаселец (2013—2018) а. Леанард Адушкевіч (з 2018)
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Касцёлы Гомеля Катэгорыя:Касцёлы Пінскай дыяцэзіі Катэгорыя:Рэчыцкі праспект