Універсітэт імя Лаёлы () — іспанская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у гарадах Кордава і Севілья ў аўтаномнай супольнасці Андалусія. Кантралюецца Каталіцкім Касцёлам, кіруецца Таварыствам Ісуса (езуітамі) і названы ў гонар заснавальніка ордэна езуітаў Ігнація Лаёлы.
Мае тры кампусы: адзін у Дос-Эрманас, іншы ў Кордаве і яшчэ адзін у Гранадзе. Універсітэт імя Лаёлы з’яўляецца часткай федэрацыі, якая аб’ядноўвае езуіцкія ўніверсітэты і ўніверсітэцкія цэнтры Іспаніі.
Структура Факультэт эканамічных і бізнес-навук Факультэт сацыяльных і гуманітарных навук Факультэт прававых і палітычных навук Тэалагічны факультэт Вышэйшая тэхнічная школа
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Іспаніі Катэгорыя:Езуіцкая адукацыя Катэгорыя:Каталіцкія ўніверсітэты Катэгорыя:Кордава (Іспанія) Катэгорыя:Севілья