Алор () — архіпелаг з 2 буйных і некалькіх малых астравоў у складзе Малых Зондскіх астравоў (Інданезія). Агульная плошча — 2928,88 км². Насельніцтва (2020 г.) — 211 872 чалавекі.
Большасць астравоў маюць вулканічнае паходжанне. Найбуйнейшы востраў Алор займае плошчу 2124,93 км², знакаміты 2 неактыўнымі вулканамі вышынёй 1 839 м і 1 423 м .
Карэнныя насельнікі размаўляюць на папуаскіх мовах. Таксама распаўсюджаны мясцовы дыялект малайскай мовы.
Аснова эканомікі — сельская гаспадарка. На востраве Алор паступова развіваецца турызм.
Спасылкі
Alor Islands — Geography, History, and Languages — Britannica From words to history in Alor Pantar
Катэгорыя:Малыя Зондскія астравы