Лявонцій Пятровіч Фурса (, г. Свіслач — ) — беларускі трэнер зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе, заслужаны трэнер БССР, майстар спорту СССР, Ганаровы грамадзянін горада Гродна.
Біяграфія У 1953 годзе скончыў сярэднюю школу і ў гэтым жа годзе паступіў у Беларускі інстытут фізічнай культуры .
Усю сваю працоўную дзейнасць прысвяціў падрыхтоўцы спартсменаў. Сярод яго выхаванцаў 5 заслужаных трэнераў БССР, больш за 100 майстроў спорту па вольнай барацьбе, 2 удзельніка Алімпійскіх гульняўТурнір па вольнай барацьбе на прызы Лявонція Пятровіча Фурсы .
Штогод у горадзе Гродна праводзіцца Міжнародны турнір па вольнай барацьбе на прызы Ганаровага грамадзяніна горада — Л. П. Фурсы.
Спасылкі Фурса Леонтий Петрович
Катэгорыя:Майстры спорту СССР Катэгорыя:Трэнеры СССР Катэгорыя:Трэнеры Беларусі па барацьбе Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры БССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гродна