Паветрана-дэсантныя войскі Расійскай Федэрацыі — асобны род войскаў Узброеных Сл Расійскай Федэрацыі, які прызначаны для ахопу працініка па паветры і выканання задач у яго тыле па парушэнні кіравання войскамі, захопу і знішчэнню наземных элементаў высокадакладнай зброі, зрыву вылучэння і разгортвання рэзерваў, парушэння дзейнасці тылу і камунікацый, а таксама па прыкрыцці асобных напрамкаў, раёнаў, адкрытых флангаў, блакаванні і знішчэнню высаджаных паветраных дэсантаў, якія прарваліся груповак праціўніка і выканання іншых задач.

Гісторыя Сваю гісторыю ПДВ Расійскай Федэрацыі вядуць ад злучэнняў і часцей ПДВ СССР, большасць з якіх дасталася ёй пры падзеле УС СССР пасля распаду СССР«История создания и пути развития Воздушно-десантных войск» . В. И. Шайкин. Рязань. 2013 год. Типография РВВДКУ. 299 стр. страницы 198. ISBN: УДК 355.23 ББК Ц 4,6(2) 3 Ш17.

Склад і структура Структурна Паветрана-дэсантныя войскі маюць тры асноўныя кампаненты: Паветрана-дэсантны. Дэсантна-штурмавы Горны. На 2018 год у ПДВ РФ уваходзілі чатыры дывізіі, а таксама асобныя брыгады і палкі, а менавіта 76-я гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізія 104-ы гвардзейскі дэсантна-штурмавы полк 234-ы гвардзейскі Чарнаморскі дэсантна-штурмавы полк 237-ы гвардзейскі дэсантна-штурмавы полк 98-я гвардзейская паветрана-дэсантная дывізія 217-ы гвардзейскі парашутна-дэсантны полк 331-ы гвардзейскі парашутна-дэсантны полк 7-я гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізія 56-ы гвардзейскі дэсантна-штурмавы полк 108-ы гвардзейскі дэсантна-штурмавы полк 247-ы дэсантна-штурмавы Каўказскі казачы полк 106-я гвардзейская паветрана-дэсантная дывізія 51-ы гвардзейскі парашутна-дэсантны полк 137-ы гвардзейскі парашутна-дэсантны полк 11-я асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгада 45-я асобная гвардзейская брыгада спецыяльнага прызначэння 56-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада 31-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада 83-я асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгада 38-ы асобны гвардзейскі полк сувязі ПДВ Акрамя баявых часцей, у склад расійскіх ПДВ уваходзяць яшчэ і навучальныя ўстановы, у якіх рыхтуюць кадры. Асноўным з іх і найбольш вядомым з’яўляецца Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча, якое ў тым ліку рыхтуе і афіцэраў для ПДВ РФ. Таксама ў структуру гэтага роду войскаў уваходзяць два сувораўскія вучылішча (у Туле і Ульянаўску), Омскі кадэцкі корпус і 242-ы навучальны цэнтр, размешчаны ў Омску.

Функцыянал і дзейнасць З’яўляючыся асновай сіл хуткага рэагавання і ўлічваючы геаграфічную працягласць тэрыторыі Расіі, ПДВ здольныя аператыўна ствараць і нарошчваць мабільныя групоўкі на пагражальных кірунках. Паветрана-дэсантныя войскі ў вельмі кароткія тэрміны — не больш за суткі — могуць адрэагаваць на шырокі спектр пагроз у любым рэгіёне краіны і за яе межамі. Для павышэння баявой эфектыўнасці, у кожнай дывізіі ствараюцца падраздзяленні беспілотных лятальных апаратаў. БПЛА валодаюць высокім баявым патэнцыялам і прымяняюцца як у разведвальных, так і ў мэтах ўдарныхВойска ВДВ сегодня .

Па неафіцыйных даных, агучаных ТАСС (са спасылкай на неназваную крыніцу ў Міністэрстве абароны) на 2015 год, колькасць ПДВ Расіі складала 45 000 вайскоўцаў.

Прафесійнае свята 2 жніўня ў Расіі адзначаецца Дзень Паветрана-дэсантных войскаў. У гэты дзень у 1930 годзе на вучэннях Маскоўскай вайсковай акругі пад Варонежам упершыню было дэсантавана на парашутах дэсантнае падраздзяленне ў колькасці 12 чалавек для выканання тактычнай задачы.

Гл. таксама Паветрана-дэсантныя войскі СССР

Катэгорыя:Паветрана-дэсантныя войскі Расіі Катэгорыя:Узброеныя сілы Расіі