DISIP ( — Нацыянальнае ўпраўленне разведкі і прэвентыўных мер) — служба разведкі і контрразведкі Венесуэлы ў 1969—2009 гадах. DISIP заснаваны прэзідэнтам Рафаэлем Кальдэра, які замяніў ім Галоўнае ўпраўленне паліцыі (DIGEPOL). У 2009 годзе Уга Чавес перафармаваў упраўленне ў SEBIN.

Дзейнасць Да прыходу да ўлады Уга Чавеса DISIP цесна супрацоўнічаў з ЦРУ, МІ-5, Масад і іншымі заходнімі спецслужбамі. Упраўленне падавала ім наяўную інфармацыі аб членах НФВП і ФЧА. Унутры краіны DISIP змагаўся з дзейнасцю Кампартыі, РБД-200 і іншых левых сіл. У 1992 годзе пры ўдзеле ўпраўлення быў прадухілены дзяржпераварот, які ўзначаліў будучы прэзідэнт Чавес.

У 2002 годзе ўпраўленне ўдзельнічала ў барацьбе з новымі путчам, накіраванага супраць ужо прэзідэнта Чавеса.

У 2008 годзе быў запушчаны спадарожнік сувязі «Сімон Балівар», прызначаны для дасягнення «абсалютнай і бяспечнай апрацоўкі інфармацыі» ў абласцях тэлефаніі, перадачы дадзеных і доступу да Інтэрнэту, дзе будзе кантроль з боку DISIP.

DISIP удзельнічаў у сістэме кантролю мяжы з Бразіліяй. Памежныя службы падавалі сабраныя даныя DISIP і іншым службам нацыянальнай бяспекі для маніторынгу памежжа, каб выявіць і нейтралізаваць незаконна перасячэнне мяжы, барацьбой з кантрабандыстамі і наркамафіяй, а таксама для абароны ад збройнага ўварвання.

Структура Дэпартаменты DISIP: Генеральны дырэктарат Генеральная інспекцыя Выведвальнае кіраванне Упраўленне контрразведкі Упраўленне неадкладных дзеянняў Упраўленне тэхналагічнай разведкі Дырэкцыя рэгіёнаў Упраўленне адукацыі або цэнтр разведвальных даследаванняў Дэпартамент ўнутранага аўдыту

Міжнароднае супрацоўніцтва Да прыходу да ўлады У. Чавеса ўпраўленне актыўна супрацоўнічалі з заходняй разведкай, асабліва ЦРУ, якое займалася падрыхтоўкай асабістага складу, а таксама з кубінскай апазіцыяй. У 1999 годзе знешнепалітычны курс змяніўся і краіна адмовілася ад узаемадзеяння з амерыканскімі спецслужбамі. З 2008 года падрыхтоўкай камандас DISIP займаліся саветнікі з Беларусі (гл. Ваеннае супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы).

Спасылкі Human Rights Watch World Report 2001: Venezuela: Human Rights Developments Letter to President Hugo Rafael Chávez Frías (Human Rights Watch, April 12, 2004) Venezuela: Fear for safety/use of excessive force | Amnesty International Визит Commandos Disip в Минске. Disip in Minsk Часть 1 — Видео на Youtube "Chávez Decree Tightens Hold on Intelligence", by Simon Romero, June 3, 2008, New York Times Катэгорыя:Спецслужбы Венесуэлы Катэгорыя:З’явіліся ў 1969 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2009 годзе