Універсітэт імя абата Алібы () — іспанская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Барселона ў аўтаномнай супольнасці Каталонія. Кантралюецца Каталіцкім Касцёлам.

Універсітэт носіць імя абата Алібы, біскупа Вікскага, фундатара і рэфарматара шматлікіх манастыроў, паколькі, па словах кіраўніцтва ўніверсітэта, «ён (універсітэт) імкнецца зрабіць сваім нябесным апекуном таго, хто тысячу гадоў таму заклаў асновы Каталоніі, якая паўстала на аснове рымскай і хрысціянскай культуры».

Структура Факультэт права і бізнесу Факультэт камунікацый, адукацыі і гуманітарных навук Факультэт псіхалогіі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Іспаніі Катэгорыя:Каталіцкія ўніверсітэты Катэгорыя:Барселона