Таледскія горы () — горная сістэма ў Цэнтральнай Іспаніі.
Таледскія горы ўзвышаюцца над Новакастыльскім пласкагор’ем, Паўднёвай Месетай. Вышыня над узроўнем мора перавышае 1000 м, вышэйшы пункт — Піка-Вільюэркас (1603 м). Асноўныя хрыбты — Сьера-дэ-ла-Кальдэрына паміж горадам Малагон і Пуэрта-Лапісэ, Сьера-дэ-Гвадалупэ каля Гвадалупэ і Сьера-дэ-Альтаміра на мяжы Эстрэмадуры і Кастыліі-Ла-Манчы.
Памеры сістэмы: каля 350 км у даўжыню і 50-100 км у шырыню, працягласць — з захаду на ўсход. Таледскія горы з’яўляюцца водападзелам рэк Таха і Гвадыяны.
Горы Таледа размешчанына поўдзень ад Цэнтральнай Кардыльеры на тэрыторыі правінцый Касерэс, Таледа і Сьюдад-Рэаль.
Катэгорыя:Горы Іспаніі Катэгорыя:Горныя сістэмы Еўропы Катэгорыя:Геаграфія Кастыліі — Ла-Манчы Катэгорыя:Геаграфія Эстрэмадуры