«Еўропа Еўропа» () — мастацкі фільм 1990 года рэжысёркі Агнешкі Холанд. Сумесная вытворчасць Германіі, Францыі, Польшчы.

Сюжэт Фільм расказвае пра лёс маленькага яўрэйскага хлопчыка, які змагаецца за выжыванне пад час Другой сусветнай вайны. Пасля гібелі яго сястры сям’я імігрыруе ў Польшчу, каб выратавацца ад жахаў Халакосту. Аднак хутка ваенныя дзеянні разгортваюцца і на тэрыторыі Польшчы. Бацькі Саламона, спрабуючы выратаваць сына, адпраўляюць яго ў Савецкі Саюз, дзе ён трапляе ў дзіцячы дом. Калі туды прыходзяць нямецкія салдаты, хлопчык, які выдатна размаўляў па-нямецку, выдае сябе за іншага, сцвярджаючы, што ягоныя бацькі сталі ахвярамі камуністычнага рэжыму. Яго, у адрозненне ад іншых яўрэйскіх дзяцей, пакідаюць у жывых, і яму даводзіцца супрацоўнічаць з акупантамі, выступаючы ў якасці перакладчыка на допытах.

Саўндтрэк

Музычнае суправаджэнне да фільма «Еўропа Еўропа» напісаў польскі кампазітар Збігнеў Прайснер.

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database», фільм быў адзначаны 8 кінаўзнагародамі і яшчэ 8 намінацыямі. Сярод найбольш значных узнагарод — «Залаты глобус» за найлепшы фільм на замежнай мове.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы Германіі 1990 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 1990 года Катэгорыя:Фільмы Польшчы 1990 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1990 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Германіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Польшчы Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Германіі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Францыі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Польшчы Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Германіі Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Францыі Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Польшчы Катэгорыя:Ваенныя драмы Катэгорыя:Фільмы на нямецкай мове Катэгорыя:Фільмы на польскай мове Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы на іўрыце Катэгорыя:Фільмы на ідыш Катэгорыя:Фільмы пра Другую сусветную вайну Катэгорыя:Фільмы пра Халакост Катэгорыя:Фільмы пра Германію Катэгорыя:Фільмы пра Польшчу Катэгорыя:Фільмы пра Беларусь Катэгорыя:Фільмы пра СССР Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Польшчы Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Варшаве Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Лодзі Катэгорыя:Фільмы Агнешкі Холанд Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Агнешкі Холанд Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Збігнеў Прайснер Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм на замежнай мове