Бабо́ўня (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Бабаўнянскага сельсавета і цэнтр калгаса.
Геалогія Ад вёскі атрымаў назву Бабаўнянскі выступ — найбольш прыўзняты блок Беларускай антэклізы.
Гісторыя Вядома з XVII стагоддзя, калі вёсцы былі нададзены правы мястэчка і штотыднёвых кірмашоў. У 1769—1806 гадах у мястэчку працавала Бабаўнянская суконная мануфактура.
У пачатку XX стагоддзя знаходзілася ў Цялядавіцкай воласці Слуцкага павета, мела 196 жыхароў, у аднайменным маёнтку — 407 жыхароў. Тут працаваў вінакурны завод. З 1924 г. — цэнтр сельсавета Капыльскага раёна.
Славутасці
Сядзіба Наркевічаў-Ёдка (XVIII—пач. XX ст.): вінакурня, склад, парк, капліца-пахавальня — Яўрэйскія могілкі Магіла паэтэсы Зоф’і Тшашчкоўскай Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан — Помнік землякам Бабаўнянскія клёны — унікальныя па форме і афарбоўцы экзэмпляры клёну ілжэплатанавага.
Вядомыя асобы Міхал Бярновіч (1734 — пасля 1810) — дзяржаўны дзеяч. Сэрвацы Станіслаў Бярновіч (1784 — каля 1835) — дзяржаўны дзеяч. Юзаф Канстанцін Бярновіч (1788 — пасля 1835) — ваенны дзеяч.
Спасылкі
Усадьба и местечко Бобовня
Вёска Бабоўня на www.radzima.org Вёска Бабоўня з фатаграфіямі
Катэгорыя:Бабаўнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна
Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства